Суббота, 7 марта 2026

Пружанские пекари выпустили ряд новинок. В том числе и к постному столу

2 676

Пружанскія хлебапёкі не перастаюць радаваць спажыўцоў новай прадукцыяй: каля дзясятка новых відаў хлеба і здобы з’явілася на прылаўках магазінаў.IMG_1599

Адзін з сюрпрызаў ад калектыву хлебазавода ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» прымеркаваны да каляднага посту, які пачаўся ў праваслаўных і каталіцкіх вернікаў: пераважная большасць хлебабулачных навінак — посная. Таму тыя, хто прытрымліваецца посту, могуць звярнуць увагу на хлеб «Іерусалімскі» і аўсяны, булкі «Кветка» на фруктозе і посную звычайную, якія пякуцца на алеі, а таксама на посныя рулет з павідлам і сухары з разынкамі.

Акрамя таго, аматарам апельсінаў падрыхтаваны сюрпрыз у выглядзе духмяных булачак «Дружная сямейка». Бясспрэчна, прыхільнікі знойдуцца і ў «Яблычнай фіесты» — здобы з яблычнай начынкай, і ў хлеба «Раманаўскі» — з семкамі.

Як вынік, сёння асартымент выпускаемай Пружанскім хлебазаводам прадукцыі складае больш сямі дзясяткаў найменняў хлебабулачных вырабаў.

На здымку: новую прадукцыю дэманструе начальнік участка хлебапякарнай вытворчасці Ніна Жыдзецкая.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *