Суббота, 14 декабря 2024

Необычное хобби инженера-машиностроителя: кролики лечат от отрицательных эмоций

2 245

Для фотасесіі мы выбралі самага прыгожага, «металічнага» (пад колер сімвала будучага года) труса.

— Ён — галоўны ва ўсім маім гурце, — дастаючы труса з клеткі, зазначыў Сяргей Курыловіч.
ТРУС быў памерам з гадавалае дзіця. Гаспадар — чалавек  няхілы — нават не змог утрымаць яго ў руках і хутка адпусціў прама ў снежную гурбу. Асмялелы звярок тут жа ўзяўся спрытна «барабаніць» лапамі, утварыўшы цэлае воблака са снегу.

— Імёны я даю толькі «мамкам»,— паказвае Сяргей Васільевіч на клеткі з другога боку. У адной з іх адпачывала пасля акоту бялюткая, як снег, Маруся.

Хто ў якой клетцы жыве і якое патомства ад каго, пазначана ў камп’ютары, бо купить ноутбук зараз не праблема.
— Гэта робіцца для таго,— тлумачыць Курыловіч,— каб не дапусціць спарвання блізкіх родных. Роднасныя адносіны паміж трусамі, як і ў іншых млекакормячых, звычайна не даюць здаровага прыплоду.
Каб яго гадаванцы раслі здаровымі і добра пладзіліся, Сяргею Васільевічу даводзіцца ледзь не па ўсёй рэспубліцы ездзіць у пошуках новых экземпляраў, абменьвацца імі з трусаводамі і вельмі старацца не натрапіць пры гэтым на патомства сваёй фермы.

КЛОПАТАЎ гэтыя пяшчотныя звяркі патрабуюць нямерана. І заключаюцца яны не толькі ў кармленні, рацыён якога трэба па магчымасці разнастаіць. Сяргей Васільевіч удосталь назапашвае і камбікорму, і зерня, і сена.

— Калі корм, як у мяне, толькі сухі,— зазначае ён,— то ў кожнай клетцы абавязкова павінна стаяць вада. Зімой падагрэтая.

Сырую бульбу трусам не даюць: не дай Бог трапіцца пазелянеўшы бок,— гэта для звяркоў сапраўдны яд!
Вельмі даймаюць эпідэміі. Тут без пільнасці ніяк не абысціся.

— Варта на адным трусіку струпчык заўважыць,— тут жа даводзіцца пазбаўляцца ад усяго акружэння,— расказвае Сяргей Васільевіч.

Мінулым сырым і гарачым летам, нягледзячы на прышчэпкі, маладняк  падкасіла  эпідэмія, пераносчыкамі якой, упэўнены Курыловіч, з’яўляюцца камары. Гэтак жа, як міксаматоз і гемарагічная хвароба, нішчыць трусоў пячоначны гліст. «Лячэнне» тут адно: малатком між вушэй.

ДОБРА ці дрэнна даглядае гаспадар сваіх гадаванцаў, пацвярджаюць акоты. Здаралася, яго «мамкі» давалі па 16 штук патомства за адзін раз.

— Але гэта не надта добра,— зазначае Сяргей Васільевіч.— Трусяняты ў такім выпадку нараджаюцца слабыя, дрэнна растуць. У чатыры месяцы трусяня павінна важыць чатыры кілаграмы. А ў шматдзетных сем’ях яны і ў год ледзьве дацягваюць да такой вагі. Найлепш восем-дзевяць штук.

Ад недагляду гаспадара ўвесь прыплод можа загінуць літаральна за гадзіну. І ў Курыловіча было такое.

ГАДОЎЛЯ трусоў для Сяргея Васільевіча —  гэта хобі. Сам Курыловіч — фермер. Яго гаспадарка «Вінчанка» была зарэгістравана два гады таму. На 31 гектары зямлі непадалёку ад хутара ў вёсцы Вінец Сяргей Васільевіч вырошчвае бульбу. Напісаў заяву ў райвыканкам наконт выдзялення яшчэ 20 гектараў. І сёлета збіраецца пасадзіць на іх цыбулю і сталовыя буракі.

Вось так па-свойму распарадзілася жыццё: інжынер-машынабудаўнік, які 16 гадоў адпрацаваў на заво-дзе радыёдэталей і ад токара-расточніка вырас да намесніка дырэктара прадпрыемства, цяпер займаецца сельскай гаспадаркай. У сезон не злазіць з трактара: садзіць бульбу, абворвае, апрацоўвае, убірае. А калі вяртаецца на свой хутар, з задавальненнем корпаецца ў трусятніку.

— Гэтыя лапавухія істоты,— зазначае Сяргей Васільевіч,— надзіва добра ўмеюць лячыць ад дрэнных эмоцый і стомленасці.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *