Понедельник, 16 марта 2026

Як цяпер зарэгістраваць стрэльбу?

322

На пачатку бягучага года Прэзідэнтам Беларусі былі падпісаны некаторыя змены ў адміністрацыйныя працэдуры. Кажуць, што яны тычацца ў тым ліку і тых, хто мае зарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы. Ці можна даведацца падрабязней?

Адказвае ўчастковы інспектар
Уладзіслаў Шпарла:

— Так, падобныя змены ёсць і пачнуць яны дзейнічаць з 11 лютага. А канкрэтна ва Указе № 5 ад 09.01.2026, у пункты, якія рэгламентуюць працэдуру рэгістрацыі, выдачы дазволу, працягу тэрмінаў, унесены дапаўненні. Згодна з імі, пакет неабходных дакументаў павінен уключаць яшчэ і даведку з ваеннага камісарыята, органа дзяржаўнай бяспекі аб адносінах да воінскага абавязку. Гэта патрабаванне тычыцца мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў.