Суббота, 18 апреля 2026

Як будзе працаваць паліклініка ў вялікія выхадныя?

701

Пра гэта расказаў намеснік галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ па медыцынскай частцы Віктар Шаўчэня.

Па словах Віктара Міхайлавіча, заўтра, 5 лістапада, паліклініка працуе па графіку суботняга дня. Прыём пацыентаў вядзецца да 15.00 гадзін.

У нядзелю, 6 лістапада, установа будзе працаваць па графіку выхаднога дня. У панядзелак, 7-га, — па графіку святочнага. У гэтыя два дні весці прыём ўрачы-спецыялісты не будуць, таму пры неабходнасці атрымання экстраннай дапамогі медыкі просяць звяртацца ў прыёмнае аддзяленне або выклікаць «хуткую дапамогу» па тэлефоне 103.

Уладзіслаў Шпарла