Понедельник, 20 апреля 2026

Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан узнагароджана за плённую работу

348

Адно з самых буйных рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў — «Белая Русь» — адзначыла сваё 15-годдзе.

З гэтай нагоды на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на мінулым тыдні прайшоў урачысты сход.

Удзел у мерапрыемстве прыняла і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан. Яна павіншавала гасцей з юбілеем як член грамадскага аб’яднання, якая ўсе 15 гадоў вяла плённую работу. Таццяне Канстанцінаўне была ўручана Ганаровая грамата РГА «Белая Русь» за асабісты ўклад у развіццё грамадскага аб‘яднання, праяўленыя ініцыятыўнасць і адказнасць пры выкананні статутных задач.

Зараз у раёне налічваецца 1117 членаў «Белай Русі», аб‘яднаных у 42 пярвічныя арганізацыі.

Уладзіслаў Шпарла