Суббота, 18 апреля 2026

Рэцэпты на Біс: рулецікі з кабачкоў

598

Рэцэпт ад сакратара вучэбнай часці аўташколы «Буцэфал» Ірыны Сінкевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
кабачок — 2 шт.,
мясны фарш — 500-600 г,
адварны рыс — 1 шклянка,
цыбуліна — 1 шт.,
таматны соус — 1 ст.л.,
соль, спецыі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Кабачкі ачысціць і нарэзаць уздоўж палоскамі (можна прыладай для чысткі агародніны), пасаліць, вытрымаць 10 мінут, каб кабачок стаў мяккім. Змяшаць фарш з рысам, цыбуляй, як на галубцы. На кожную палоску кабачка выкласці чайную лыжку з горкай фаршу і скруціць як рол.
Рулецікі скласці ў глыбокую патэльню, дадаць таматны соус, разведзены з вадой, тушыць 30 мінут.
Смачна есці!