Суббота, 18 апреля 2026

Рэцэпты на Біс. Нізкакаларыйная смачная вячэра за 10 мінут ад урача-валеолага Алены Крачко

514

Рэцэпт ад урача-валеолага Пружанскай ЦРБ Алены Міхайлаўны Крачко.

Як спецыяліст па здаровым ладзе жыцця я хачу прапанаваць страву, карысную не толькі тым, хто імкнецца скінуць вагу, але і ўсім прыхільнікам правільнага харчавання. Колькасць бялкоў, тлушчаў, вугляводаў на 100 г — 78/9/3/2.

Інгрэдыенты на дзве порцыі:

— філе грудкі курыцы або індычкі — 200 г,
— кабачок — 1 шт. (300 г),
— памідоры — 100 г,
— сыр 9%-ны — 50 г,
— смятана 10%-ная — 1 ст. лыжка,
— алей — 10 г,
— соль, папрыка, сухі часнок — на смак.

Прыгатаванне

Філе абсмажваем на алеі да гатоўнасці. Дадаём агародніну і спецыі. Тушым усё разам тры мінуты пад накрыўкай. Кладзём смятану, выключаем. Пасыпаем нацертым сырам.

Смачна есці!