Понедельник, 20 апреля 2026

Размовы па душах і пра бяспеку

428

На мінулым тыдні работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях з прафілактычнымі лекцыямі наведалі шэраг устаноў і арганізацый раёна.

У прыватнасці, начальнік РАНС Павел Талстой выступіў перад работнікамі ААТ «Агра-Калядзічы». Акрамя працоўных калектываў, без увагі не засталося і падрастаючае пакаленне: цікавыя сустрэчы адбыліся са школьнікамі Хараўской СШ і выхаванцамі дзіцячага садка ў тым жа аграгарадку.

Падчас прафілактычных гутарак і забаўляльных мерапрыемстваў увага надавалася папярэджанню пажараў, гібелі людзей у агні, а таксама небяспецы выхаду на першы лёд.

Іна Хаваўка, работнік РАНС