Традыцыйна пачатак лістапада ў каталіцкіх вернікаў — час асаблівай малітвы за памерлых. У касцёлах і на могілках праводзяцца памінальныя малебны, адбываецца асвячэнне помнікаў. Не выключэннем стане гэты год.
Расклад наступны:
1 лістапада (пятніца) — Урачыстасць Усіх Святых
12.00 — чытанне «выпамінак» (імёнаў памерлых), затым — Святая Імша, працэсія і магчымасць асвячэння помнікаў у г.п. Шарашэва,
16.00 — Святая Імша ў капліцы на могілках у
аг. Лыскава,
18.30 — Святая Імша ў касцёле Святой Тройцы ў г.п. Ружаны.
2 лістапада (субота) — Успамін усіх памерлых вернікаў
10.00 — малітва за памерлых на могілках у в. Новыя Засімавічы,
11.00 — на могілках у в. Слабудка,
11.00 — Святая Імша ў касцёле Святой Тройцы ў г.п. Ружаны,
12.00 — малітва за памерлых на могілках у аг. Шані,
13.00 — чытанне «выпамінак» і Святая Імша ў капліцы на могілках у аг. Лыскава,
14.00 — чытанне «выпамінак» і Святая Імша ў капліцы на гарадскіх могілках у Пружанах,
16.00 — Святая Імша, асвячэнне помнікаў на могілках у г.п. Ружаны,
18.00 — Святая Імша ў касцёле Міхаіла Арханёла ў аг. Вялікае Сяло.