Воскресенье, 19 апреля 2026

Работнікі МНС знайшлі дзвюх жанчын, якія заблукалі пры зборы грыбоў у Пружанскім раёне

348

12 лістапада ў 15-41 выратавальнікам патэлефанавала жанчына і расказала, што разам са знаёмай заблудзілася пры зборы грыбоў у лясным масіве каля вёскі Лібія Пружанскага раёна.

Высветлілася, што ў гэты дзень каля 13-00 кобрынчанкі прыехалі на легкавым аўтамабілі па лясныя дары. Праз 2 гадзіны, вяртаючыся да машыны, зразумелі, што заблудзіліся. Самастойныя спробы выйсці з ляснога масіву аказаліся беспаспяховымі, і яны звярнуліся па дапамогу да выратавальнікаў.

У пошуках былі задзейнічаны 1 адзінка тэхнікі і 3 работнікі МНС.

  • Я і калегі Яўген Васюковіч і Павел Юркевіч неадкладна выехалі на пошукі, – распавёў кобрынскі выратавальнік Раман Мельнічук. – У жанчын былі з сабой мабільныя тэлефоны, таму мы знаходзіліся з імі на сувязі, размаўлялі. А для прыцягнення іх увагі ўключалі сігнальную гучнагаварыльную прыладу. Неўзабаве знайшлі «страцяшак» у лясным масіве.

Знайшлі пенсіянерку і яе знаёмую ў 17-16. У медыцынскай дапамозе выратаваныя не мелі патрэбу.

Установа Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь