Уладальніцай кавамолкі пры розыгрышы прызоў стала пастаянная чытачка з вёскі Смаляны Любоў Іванаўна Бондар. Жанчына працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Смаляны».

Як кажа чытачка, раней выпісвала яшчэ і рэспубліканскую газету, але цяпер абмяжоўваецца толькі «раёнкай». Жанчына лічыць, што ў ёй можна знайсці матэрыялы не толькі пра жыццё раёна, але і ўсёй рэспублікі.
У розыгрышы прызоў Любоў Іванаўна ўдзельнічала ўпершыню. А «прарэкламавала» гэтую акцыю паштальён, якая афармляла падпіску. Жанчына вельмі ўдзячна рэдакцыі за прыз.
