Суббота, 18 апреля 2026

На базе ОАО «Журавлиное» прошел семинар-совещание по вопросам внедрения элементов цифровизации в сельскохозяйственное производство

345

Навука — вялікая сіла, калі ты не баішся прымяняць набытыя веды. Бо ў наш час складана дамагчыся высокага рэзультату, калі выкарыстоўваць толькі «дзедаўскія» веды. Наша краіна не стаіць на месцы, а дынамічна развіваецца, у тым ліку за кошт сельскай гаспадаркі. Таварыствы паступова пачынаюць укараняць у сваю работу беспілотнікі, выкарыстоўваць штучны інтэлект, спадарожнікавую сістэму, прыходзіць да дакладнага земляробства.

У рабоце семінара, які распачаўся 20 сакавіка ў Доме культуры аг. Клепачы, прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Віталь Кулак, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, яго першы намеснік Дзмітрый Гарадзецкі і старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.


Як адзначыў губернатар вобласці, Брэстчына — гэта самадастатковы рэгіён, які штогод дамагаецца добрых вынікаў як па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых, так і па малацэ, і мясе. Цяпер наша задача ўкараніць сучасныя віды аўтаматызацыі, лічбавізацыі, каб кіраваць своечасова і дакладна. У Брэсцкай вобласці 406 тыс. га ўжо прасочваюцца са спадарожніка, а гэта 35% ад плошчы сельгасугоддзяў і 44% ад пасяўной.

Пасля агульнага знаёмства з ААТ «Жураўлінае», праве-дзенага яго дырэктарам Аляксандрам Пішчом, удзель-нікі мерапрыемства перамясціліся на механізаваны двор «Клепачы». Там намеснік дырэктара гаспадаркі па меха-нізацыі Сяргей Дудко давёў да ведама гасцей, што ў таварыстве налічваецца больш за 300 адзінак тэхнікі, кожная аснашчана трэкерамі — прыборамі, якія адсочваюць, фіксуюць і аналізуюць дзеянні ці месцазнаходжанне аб’екта. Колькі гектараў апрацаваў механізатар, рэйсаў зрабіў вадзіцель, патрачанае паліва — усё пад кантролем.

У гасцінічным комплексе «Мікалаеўскі» ў в. Мокрае бяседа ў абраным напрамку мела свой працяг. Ухіл быў зроблены на лічбавізацыю АПК Рэспублікі Беларусь у бягучай пяцігодцы, укараненне тэхналогіі, распрацоўку і раз-віццё лічбавай платформы дакладнага земляробства ў сельскай гаспадарцы. Таксама пагутарылі аб стане спраў у гэтым накірунку ў Брэсцкай вобласці.

Дарэчы, ААТ «Жураўлінае» — адзіная ў раёне гаспадарка, якая цалкам перайшла на лічбавізацыю. Аляксандр Іванавіч на наглядных прыкладах паказаў, як гэта дзейнічае ў жыцці. У таварыстве праглядаюцца межы ўсіх зямель, бачна нават, дзе патрэбна больш унесці ўгнаенняў, дзе азімыя трохі падмерзлі. Маецца свая метэастанцыя, таму надвор’е прагназуецца своечасова. Аўтаматызаваны сістэмы кармлення жывёлы, прымяняецца праграма кіравання статкам, работа праглядаецца тут у анлайн-рэжыме.

Як бачна, плюсаў у лічбавізацыі для сельскай гаспадаркі вельмі многа. Патрэбна толькі не баяцца ісці ў нагу з часам, паставіць перад сабой мэту. Тады намнога спросціцца работа ў АПК і павысяцца ўсе паказчыкі. А гэта, згадзіцеся, нямала.


Вадзім Раўнейка
Фота Кацярыны Масік