Понедельник, 20 апреля 2026

Лукашэнка: Дзень бацькі падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям’і

88

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём бацькі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гэта свята падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям’і, — гаворыцца ў віншаванні. — Бацькаўскія клопаты ахопліваюць шырокае кола абавязкаў і патрабуюць цярплівасці, увагі, працавітасці і маральнай сталасці. Галава сям’і з’яўляецца безумоўным прыкладам для сваіх дзяцей, дапамагае ім стаць усебакова развітымі і дастойнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі».

Вобраз адказнага бацькі, пераходзячы з узростам у ролю клапатлівага дзеда, толькі ўзмацняе сувязь пакаленняў і стварае аснову для прадаўжэння традыцый роду, адзначыў беларускі лідар.

«Шчыра ганаруся, што ў нашай краіне шмат надзейных мужчын, якія адданыя роднай Беларусі і заўсёды стаяць на абароне дабрабыту, справядлівага і дастойнага жыцця сваіх блізкіх», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём бацькі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём бацькі.

Гэта свята падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям’і.

Бацькаўскія клопаты ахопліваюць шырокае кола абавязкаў і патрабуюць цярплівасці, увагі, працавітасці і маральнай сталасці.

Галава сям’і з’яўляецца безумоўным прыкладам для сваіх дзяцей, дапамагае ім стаць усебакова развітымі і дастойнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі.

Вобраз адказнага бацькі, пераходзячы з узростам у ролю клапатлівага дзеда, толькі ўзмацняе сувязь пакаленняў і стварае аснову для прадаўжэння традыцый роду.

Шчыра ганаруся, што ў нашай краіне шмат надзейных мужчын, якія адданыя роднай Беларусі і заўсёды стаяць на абароне дабрабыту, справядлівага і дастойнага жыцця сваіх блізкіх.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.

Аляксандр Лукашэнка,

21 кастрычніка 2023 года.