У рамках правядзення Сусветнага дня аховы працы, які будзе адзначацца 28 красавіка, пружанскі кінатэатр «Спадарожнік» прапануе лекторыі з дэманстрацыяй дакументальных стужак па прафілактыцы правапарушэнняў, дарожна-транспартнага траўматызму, ахове працы, пажарнай бяспекі і інш.

Паказ фільмаў можа ажыццяўляцца як у кінатэатры «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул. Р.Шырмы, 5), так і на базе прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.
Прапануем вашай увазе спіс кіналекторыяў:
- «Раніца перад працай» (працягласць 6,27 хвіл.);
- «Ахова працы і тэхніка бяспекі» (7,45 хвіл.);
- «Асноўныя патрабаванні па ахове працы» (7,55 хвіл.);
- «Вогнетушыцель» (3,05 хвіл.);
- «Пажарная бяспека ў офісе» (4,42 хвіл.);
- «Аказанне першай дапамогі» (5,02 хвіл.);
- «Інструкцыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі на вытворчасці»;
- «Інструкцыя па ахове працы пры рабоце з ручной слясарнай прыладай» (7,33 хвіл.);
- «ВІЧ» (2,48 хвіл.);
- «ВІЧ» (5,12 хвіл.);
- «ВІЧ» (0,29 хвіл.);
- «Ахова працы» (мультфільм) (5,35 хвіл.);
- «Ахова працы. Фільм федэрацыі прафсаюзаў» (19,09 хвіл.);
- «Тэхніка бяспекі на будаўнічых пляцоўках» (7,15 хвіл.);
- «Ахова працы будаўнікамі» (мультфільм) (13,52 хвіл.);
- «Інструктаж па бяспецы і ахове працы на будаўнічых аб’ектах» (9,40 хвіл.);
- «Тэхніка бяспекі муляра» (5,30 хвіл.);
- «Правілы бяспекі пры правядзенні агнявых работ» (9,28 хвіл.);
- «Правілы бяспекі на будаўнічых аб’ектах. Інструкцыя» (4,34 хвіл.);
- «Агульны фільм па ахове працы, тэхніцы бяспекі, пажарнай бяспецы, аказанне першай медыцынскай дапамогі» (28,00 хвіл.).
Кінатэатр «Спадарожнік» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.
Кантакты: 4-45-21, 3-59-08.
