Воскресенье, 19 апреля 2026

«Камунальніку» няма калі»? Вуліца 50 гадоў Кастрычніка ў Пружанах апрацавана супрацьгалалёднай сумессю пасля звароту нашага падпісчыка

465

Нашых падпісчыкаў хвалююць самыя розныя тэмы і праблемы, але найбольш – надзённыя. Вось і на наш нумар у Viber вечарам 24 студзеня даслаў відэа Валянцін.

У ім ён, выгульваючы сабаку, звярнуў увагу на стан дарогі на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка. Дакладней, на тое, як яна выглядае зараз, у перыяд раставання снегу днём і невялікага марозіка ноччу.

Па гэтай вуліцы, кажа падпісчык, дзеці ідуць у СШ № 1 імя ЧБВА. «Няма каму падсыпаць. «Камунальніку» няма калі, хапае работы і без гэтага», – выказаў незадаволенасць падпісчык.

Адразу ж сёння раніцай мы накіравалі відэа ў КУВП «Камунальнік», і ў хуткім часе атрымалі фотасправаздачу пра тое, што вуліца апрацавана супрацьгалалёднай сумессю.

Калі ў вас ёсць таксама пытанні ці хочаце звярнуць увагу на нейкую праблему, пішыце ў наш чат-бот  @budnipruzhany_bot у Telegram або на нумар +375298953745 у Viber.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла