Ці адносяцца вэйпы да тытунёвых вырабаў і чаму яны пад забаронай?
Адказвае ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх
Уладзіслаў Кавалёў:
— Медыкі ўжо даказалі, што электронныя цыгарэты не настолькі бясшкодныя і ўтрымліваюць нямала канцэрагенных рэчываў. Таму ў нашай краіне іх продаж абмежаваны, як і тытунёвых вырабаў.
Згодна з Дэкрэтам № 2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 2019 года вэйпы і вадкасці для іх запраўкі прыраўнаваны да звычайных цыгарэт. Гэтым жа дакументам вызначаны спіс грамадскіх і агульных месцаў, дзе нельга смаліць як тытунёвыя вырабы, так і электронныя аналагі.
Паводле артыкула 19.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне абмежаванняў прадугледжаны штраф у памеры да чатырох базавых велічынь.
Калі парушальнік не дасягнуў узросту адказнасці (16 гадоў), яго законныя прадстаўнікі будуць прыцягнуты за невыкананне сваіх абавязкаў па выхаванні дзіцяці.
