Суббота, 18 апреля 2026

Чым можна абараняцца?

419

Уначы даводзіцца вяртацца дадому і здараюцца такія выпадкі, калі «пад рукой» патрэбна мець, чым абараніцца. Ці дазволены ў Беларусі абарот траўматычнай зброі?

Адказвае ўчастковы інспектар Аляксандр Чабоцька:
— У адпаведнасці з арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі», для самаабароны дазволена выкарыстоўваць толькі газавыя пісталеты, газавыя рэвальверы і патроны да іх, механічныя распыляльнікі, аэразольныя і іншыя прылады з рэчывамі слязістага ці раздражняльнага дзеяння, электрашокавыя і іскравыя разраднікі, якія маюць устаноўленыя Міністэрствам аховы здароўя выхадныя параметры.


А вось арт. 8 таго ж Закона на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронае абарот у якасці службовай і грамадзянскай зброі вырабы траўматычнага дзеяння і траўматычных патронаў. Парушэнне гэтай нормы цягне адказнасць па ч. 2 арт. 295 Кры-мінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь з санкцыямі да пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў.