У лютым загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь пракурору Пружанскага раёна Аляксандру Вярбіцкаму прысвоены чарговы класны чын: старшы саветнік юстыцыі.

Аляксандр Вярбіцкі распавёў пра вынікі працы пракуратуры Пружанскага раёна ў 2024 годзе і падзяліўся планамі.
— Аляксандр Міхайлавіч, як Вы ацэньваеце стан злачыннасці і крымінагенную абстаноўку на тэрыторыі раёна?
— Па выніках года ўзровень злачыннасці ў параўнанні з 2023 годам зменшыўся — з 303 да 287 злачынстваў, што сведчыць аб кантралюемасці сітуацыі. І гэта вынік сумеснай работы мясцовай улады, суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, праваахоўных і іншых зацікаўленых органаў, у тым ліку ў рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна на 2024 год і рашэнняў каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Пружанскага раёна.
— Якія пытанні застаюцца надзённымі?
— Нягледзячы на прымаемыя намаганні прафілактычнага характару, павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з ухіленнем ад утрымання дзяцей (з 13 да 25), па лініі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі (з 11 да 24), з якіх 12 — за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, у сферы кіберзлачыннасці (з 43 да 66), махлярстваў у сетцы інтэрнэт
(з 32 да 46), асоба цяжкіх злачынстваў (з 5 да 9).
— У якіх сферах становішча палепшылася?
— Агульны стан злачыннасці характарызуецца зніжэннем колькасці іх, учыненых у грамадскіх месцах (з 49 да 26), у стане алкагольнага ап’янення (з 55 да 36), таксама крыху (з 22 да 21) паменшылася колькасць учынкаў групай асоб. На ўзроўні мінулага года здзейснена злачынстваў раней асуджанымі — 52. Памяншэнне агульнай злачыннасці, першым чынам, абумоўлена зніжэннем росту колькасці зарэгістраваных крадзяжоў (з 89 — 69), махлярстваў (26 — 4), угонаў аўтатранспарту (4 — 1), хуліганстваў (12 — 6), рабаванняў (1 — 0), вымагальніцтваў (1 — 0), разбояў (1 — 0), супраць інтарэсаў службы (7 — 0); кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення (2 — 1); забойстваў (1 — 0).
— Як ацэньваеце стан бяспекі на дарогах рэгіёна?
— Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) зніжана з 17 да 13. Аднак трывожыць той факт, што дапушчаны рост колькасці за-гінулых у выніку аварый асоб з 0 да 5, з удзелам кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення на 1 факт. Разам з тым колькасць здарэнняў з удзелам непаўналетніх паменшылася на 2 выпадкі. Задавальняючай сітуацыю нельга назваць, таму пытанне застаецца пад пільным кантролем пракуратуры.
— У поле зроку пракуратуры трапляюць падлеткі? З якімі злачынствамі гэта звязана?
— У 2024 годзе адзначаны рост падлеткавай злачыннасці: з 5 да 11 фактаў. Гэта крадзяжы, махлярства, наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці і злачынствы ў сферы палавой недакранальнасці. Найбольшую трывогу выклікаюць факты здзяйснення непаўналетнімі асабліва цяжкіх злачынстваў у стаўленні малалетніх (5 фактаў).
У цэлым за 2024 год пракуратурай раёна пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі ў адрас суб’ектаў прафілактыкі раёна занесена 10 прадстаўленняў на ўхіленне парушэнняў заканадаўства, а таксама занесена 12 прадпісанняў, з якіх 4 па фактах сямейнага бязладдзя. Не застаюцца без увагі і сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы: на ўлік СНС пастаўлены 83 сям’і (211 дзяцей). Па патрабаванні пракуратуры раёна 5 дзяцей з 4 сем’яў у 2024 годзе ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
— Пракуратура раёна вялікую ўвагу надае і стану спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, галіне жывёлагадоўлі.
— У 2024 годзе пракуратурай раёна нагляд за выкананнем заканадаўства быў засяроджаны на выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Падчас праведзеных праверак усталяваны факты безгаспадарлівасці, парушэнняў тэхналагічных і ветэрынарных нормаў пры ўтрыманні БРЖ.
У выніку пракуратурай раёна занесена 10 прадстаўленняў, вынесена 7 прадпісанняў на ўхіленне парушэнняў заканадаўства, 4 пастановы на падрыхтоўку адміністрацыйнай справы, 3 пастановы дысцыплінарнай вытворчасці і прыцягненні да матэрыяльнай адказнасці. Па выніках іх разгляду тры асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай па арт. 16.28 КоАП, 33 службовых асоб — да дысцыплінарнай, 25 — да матэрыяльнай адказнасці на суму каля 16 тысяч рублёў.
— Якое становішча ў сферы карупцыйных злачынстваў?
— За мінулы год у сферы закупной дзейнасці пракуратурай занесена 2 прадстаўленні, 9 асоб прыцягнута да дысцыплінарнай і 1 — да адміністрацыйнай адказнасці, аднаму работніку аб’яўлена афіцыйнае папярэджанне.
— Ці не паменшала зваротаў ад грамадзян у пракуратуру?
— Ніколькі, нават наадварот. Падчас асабістых прыёмаў пракурорскія работнікі прынялі 140 чалавек, з іх асабіста пракурорам раёна — 71 чалавек. Па выніках такіх гутарак у 14 выпадках прыняты меры пракурорскага рэагавання.
Ёсць яшчэ адзін спосаб прамой сустрэчы з грамадзянамі. У 2024 годзе па крымінальных справах праведзена 14 выязных судовых пасяджэнняў. Падобная практыка накіравана на прафілактыку здзяйснення злачынстваў. Запрошаныя на судовыя пасяджэнні асобы, непаўналетнія, раней асуджаныя могуць зрабіць высновы і пераканацца ў тым, што за кожным злачынствам абавязкова ідзе пакаранне.
— Якую ролю раённая пракуратура выконвае ў актуалізацыі памяці ў стаўленні генацыду і ўвекавечанні герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
— Мы наведваем установы адукацыі, арганізацыі і прадпрыемствы раёна, дзе распавядаем пра вынікі расследавання, узбуджанага ў красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, крымінальнай справы адносна генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 2024 годзе праводзіўся творчы конкурс «Памяць і боль беларускай зямлі», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
— Аляксандр Міхайлавіч, якія першачарговыя задачы ставіце на перспектыву?
— Пад пільнай увагай ведамства застаюцца пытанні злачыннасці і дабрабыту непаўналетніх, стан законнасці і правапарадку, пытанні аховы працы і выплаты заработнай платы. Не знята з кантролю дзейнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Хутка зробім ацэнку падрыхтоўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна да правядзення пасяўной кампаніі. У прыярытэце таксама пытанні выканання заканадаўства пра барацьбу з карупцыяй, гібелі людзей. Зараз праводзіцца праверка выканання заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Гутарыў Алег Сідарэнка
