Суббота, 18 апреля 2026

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Што рабіць, калі спакой на зоне адпачынку парушае п’яная кампанія

416

— У мінулую нядзелю на пляжы гарадскога возера адпачывала п’яная кампанія, якая сваімі паводзінамі парушала спакой навакольных. Чаму міліцыя не наладзіць дзяжурства на вадаёме?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ксенія Козел:

— Супрацоўнікі міліцыі сумесна з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах рэгулярна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па вадаёмах, якія афіцыйна прызначаны для адпачынку ў купальны сезон. На сённяшні дзень праведзена 21 такая праверка.

Насамрэч, арганізаваць пастаяннае назіранне за парадкам на пляжы немагчыма: у задачы праваахоўнікаў уваходзіць кантроль не толькі гэтага, але і іншых грамадскіх месцаў. А вось самі грамадзяне маглі б выклікаць міліцыю, бо ў кожнага зараз ёсць тэлефон, а званок на нумар «102» бясплатны. Некаторыя так і робяць, пра што сведчыць статыстыка: у бягучым купальным сезоне за парушэнне грамадскага спакою і знаходжанне ў такіх месцах у нецвярозым стане да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 25 грамадзян.

Акрамя таго, карыстаючыся момантам, нагадваю бацькам: неабходна сачыць за баўленнем вольнага часу вашымі дзецьмі. Кантралюйце, каб яны не купаліся там, дзе афіцыйна забаронена. Сёлета тры чалавекі былі аштрафаваны за такія правапарушэнні.