Понедельник, 17 июня 2024

Знайшлі, падабралі і грошы забралі. Жыхароў Пружанскага раёна чакае крымінальная адказнасць за крадзеж сродкаў з банкаўскай карткі

323

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Нельга ж красці, гэтаму вучаць нас з самага маленства. Жыць трэба толькі па сумленні і на свае грошы. Некаторыя ж чамусьці ўпэўнены, што знойдзеная рэч — гэта ўжо іх маёмасць, якой могуць карыстацца па сваім жаданні. Таму два жыхары нашага раёна нават і не думалі шукаць уладальніка банкаўскай плацежнай карткі, якую знайшлі на прыпыначным пункце ў Пружанах.

Наадварот, ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, якая дазваляе праводзіць аперацыі з карт-рахункам уладальніка карткі, і правялі безнаяўныя плацяжы за набытыя тавары ў розных магазінах, размешчаных у раённым цэнтры. Тым самым укралі з карт-рахунка грашовыя сродкі на агульную суму не менш за 208 рублёў.

Што чакае зламыснікаў? Санкцыя — да пяці гадоў пазбаўлення волі.