Воскресенье, 26 октября 2025

Калонка галоўнага рэдактара

Колонка главного редактора. Будущее зависит от того, что мы делаем сегодня…

Колонка главного редактора. Будущее зависит от того, что мы делаем сегодня…

Моей малой родиной является Пружанщина. Здесь я родилась, выросла и начала свою трудовую деятельность, кажется, уже в далеком 2002 году. На протяжении всего трудового периода моя работа была непосредственно связана с людьми, их насущными вопросами. И, если анализировать, в настоящее время ее направление не изменилось, поменялась только специфика — стала более творческой. По-прежнему главным в работе остается слышать и быть услышанным. Хочется вести разговор с читательской аудиторией, потому что именно вы, уважаемые читатели, подсказываете темы для публикаций, обращаетесь со своими вопросами и советами, повседневными заботами и словами благодарности. В настоящее время при повседневном использовании интернет-ресурсов, продвижении сетевых сообществ не должна теряться связь с бумажно
Калонка галоўнага рэдактара. А напрыканцы я скажу…

Калонка галоўнага рэдактара. А напрыканцы я скажу…

Працягну радкі верша Веранікі Тушновай словамі: мне з вамі было добра працаваць, размаўляць, вучыцца, спасцігаць чарговыя старонкі жыцця, рабіць высновы… Гэта апошні мой маналог пад гэтай рубрыкай «Калонка галоўнага рэдактара». Не, сама рубрыка нікуды не дзенецца і далей будзе жыць з другім галоўным рэдактарам. Я ж дзякую ўсім, хто быў разам са мной, падзяляў мае думкі, можа ў нечым не пагаджаўся, спрачаўся. Аб апошнім расказваюць вашы лісты ў рэдакцыю. Але пра гэта я ўжо распавядаў. Як пісаў перад працоўным адпачынкам, пачынаецца новы этап майго жыцця ў іншай рэдакцыі, іншай газеце, са сваімі чытачамі. І гэта нармальна, гэта жыццё, якое дыктуе свае ўстаноўкі. Мы толькі яго падначаленыя, але карэкціраваць яго, папраўляць — у нашых сілах. За гэтыя няпоўныя чатыры гады мы разам з к
Калонка галоўнага рэдактара. Зваротная сувязь вельмі патрэбна

Калонка галоўнага рэдактара. Зваротная сувязь вельмі патрэбна

Для журналістаў адной з галоўных ацэнак іх работы з’яўляецца зваротная сувязь з чытачамі. Гэта значыць, што чарговы нумар не адкладваюць у бок, а праглядваюць і засяроджваюць увагу на самых цікавых матэрыялах. Ведаю такіх падпісчыкаў, а іх нямала, хто чытае газету, як кажуць, ад коркі да коркі. Пару дзён таму ў рэдакцыю прыйшоў ліст ад Андрэя Іванавіча Касарэнкі — жыхара Пружан. Звярнуў увагу менавіта на гэты ліст не за змест тэксту, а за арыгінальнасць. Гэта 6 лісточкаў з сшытка ў клетку, падзеленыя на дзве часткі, замацаваныя паміж сабой маркамі. Чытаць трэба з канца на пачатак. Як бачыце, у нас паштавікі прымаюць карэспандэнцыю нават без канверта. На адной са старонак стаяў штамп паштовага аддзялення. Мне адразу на памяць прыйшлі лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, так званыя «т
Калонка галоўнага рэдактара. Адпачынак ці пераход на новы ўзровень жыцця?

Калонка галоўнага рэдактара. Адпачынак ці пераход на новы ўзровень жыцця?

Пераадолена сярэдзіна лета. Нехта ўжо пабываў у чарговым працоўным адпачынку, хтосьці толькі збіраецца. Да другой катэгорыі адношуся і я. Не ведаю як хто, а я падзяляю час на «да адпачынку» і «пасля». Хаця затым той, які быў «пасля», пакрысе пераходзіць у «да». Але гэты пераход я лічу, калі нічога значнага ў жыцці не адбылося. У мяне, у большасці выпадкаў, адбываецца. Прынамсі, нечага цяпер таксама і чакаю. Настаў час змен, адчуваю, што даволі добрых, дасканалых, сканцэнтраваных больш на творчасці. Насамрэч, усё жыццё дзеліцца на этапы, а іх, як не так даўно прачытаў у мудрым артыкуле, пяць. Першы: «чысты ліст дзяцінства», другі: «нецярплівы студэнт», трэці: «дарослае жыццё», чацвёрты: «жыццё на пенсіі» і пяты: «канчатковае прыняцце і мір у душы». На такія этапы падзяліў вядомы псіх
Калонка галоўнага рэдактара.                                                Пачым фунт ліха?

Калонка галоўнага рэдактара. Пачым фунт ліха?

На такое, здавалася, несур’ёзнае пытанне ёсць адказ. Пра «кошт ліха» ведаюць толькі тыя, хто ім гандлюе і робіць спробу набыць. Аб чым гэта я? На карце свету з’явіліся яшчэ дзве вельмі гарачыя кропкі: Іран і Ізраіль. Канфлікт паміж гэтымі рэгіянальнымі дзяржавамі тлеў даўно, але яго стараліся не раздзімаць, хаця вугалёк некаторыя зацікаўленыя ўсё ж падкідвалі. Не буду паглыбляцца ў гісторыю канфлікту дзвюх краін, скажу адно, што сусветнае закуліссе толькі па ім вядомай прычыне спецыяльна нацкоўвае адну дзяржаву на другую і — наадварот. Сусвет ніколі так блізка не быў да ядзернага апакаліпсісу, як у цяперашні час. Нехта скажа, што ў гэтых краінах няма ядзернай зброі. Ізраіль ні сцвярджае, ні абвяргае наяўнасць яе. Але, у свой час, чацвёрты Прэм’ер-міністр яўрэйскай дзяржавы Голда Мее
Калонка галоўнага рэдактара.                          Чаму б не скарыстацца?

Калонка галоўнага рэдактара. Чаму б не скарыстацца?

У працяг тэмы пра летні адпачынак нашых дзяцей давайце паразважаем менавіта пра яго арганізацыю. Ці проста ўсё гэта?Не буду падрабязна расказваць аб тым, як вядзецца работа па арганізацыі летняга адпачынку дзяцей. Скажу адно, пачынаецца яна адразу, як скончыліся ўсе змены ў аздараўленчых лагерах. Раней яны называліся піянерскімі. Памятаеце фільм «Калі ласка, або пабочным уваход забаронены» («Добро пожаловать, или посторонним вход запрещен»)? Сюжэт не буду пераказваць, сэнс і мараль кінастужкі таксама. Скажу адно: патрабаванні да бяспекі адпачынку дзяцей, санітарнага стану тэрыторый, памяшканняў засталіся амаль аднолькавыя. Толькі ў наш час яны сталі яшчэ больш жорсткімі. Усё прапісана ў так званым «СанПіне», як яго ў народзе называюць, а дакладней гэта «Санітарныя правілы і нормы». Акр
Калонка галоўнага рэдактара. Цяжка жыць, калі нешта муліць

Калонка галоўнага рэдактара. Цяжка жыць, калі нешта муліць

Пагадзіцеся, калі нешта альбо нехта перашкаджае ў жыцці, то і паўнавартасным, якасным такое жыццё цяжка ўявіць. Калі ж завышанае «эго» з’яўляецца перашкодай, то як да гэтага аднесціся? Да чаго я ўсё гэта? Справа ў тым, што праглядваючы неяк адну з сацыяльных сетак, наткнуўся на Reels з прыгожымі відарысамі нашага Мінска, некаторых гарадоў краіны. Аднак агучка была ну зусім не такая. Я нават не пра голас, бо тут быў задзейнічаны штучны інтэлект, а пра сэнс слоў. Маўляў, нягледзячы на прыгажосць роднай прыроды, у нас вельмі дрэнна жывецца, нельга сябе рэалізаваць, самі беларусы ходзяць без энергічнага, аптымістычнага бляску ў вачах, панурыя, незадаволеныя, дарогі дрэнныя і гэтак далей. Слухаць такую лухту было немагчыма. Пагадзіцца ж толькі можна пра прыгажосць прыроды. Мяне зацікавілі к
Калонка галоўнага рэдактара. Не бывае залішняга клопату

Калонка галоўнага рэдактара. Не бывае залішняга клопату

Тэму для гэтага разважання падказала мне сустрэча падчас правядзення акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі», дакладней, яе апошняя частка – канцэрт ВІА «Арлы над Бугам». Пакуль шматлікія гледачы, большасць з якіх вучні школ раёна, заходзілі ў глядзельную залу, я выйшаў ва ўнутраны дворык Палаца культуры. Падышлі два хлопчыкі, як высветлілася, вучні гарадскіх школ, калі не памыляюся, №4 і №5. Зараз дзеці больш камунікабельныя, разняволеныя чым у мой час. Таму не здзівіўся, што адзін з хлапчукоў звярнуўся да мяне, спытаў дзе працую. Я сказаў, што ў раённай газеце. Рэакцыя пайшла імгненная. «Мая бабуля выпісвае газету, любіць яе, — распавядаў мне, як пасля прадставіўся, Іван Кулакоў. — Калі прачытае, перадае маім бацькам, яны таксама чытаюць». Я адказаў, што вельмі прыемна, калі «раёнка» карыста
Калонка галоўнага рэдактара. «Сляпое кацяня» ці ведаў пра ўсё?

Калонка галоўнага рэдактара. «Сляпое кацяня» ці ведаў пра ўсё?

Навіна пра затрымку на граніцы Беларусі і Польшчы вялікай кантрабанды прайшла б непрыкметна, калі б не складаючая кантрабанднага груза. Грамадзянін нашай краіны на мікрааўтобусе з малдаўскімі нумарнымі знакамі перавозіў амаль 600 кг выбуховага пластычнага рэчыва. Пасля лабараторнага даследавання Брэсцкай мытняй было вызначана, што за абшыўкай машыны знаходзіўся так званы пластыт — выбуховае рэчыва. Па сцвярджэнні экспертаў, аднаго кілаграма такой узрыўчаткі дастаткова, каб ператварыць у смецце шматпавярховы дом. У машыне ж гэтай «смерці» хапіла б на сотні такіх дамоў. Што цікава, мікрааўтобус рухаўся з Літвы праз Польшчу, пераадолеў даволі значную колькасць кіламетраў, і нікога не зацікавіў груз. На думку спецыялістаў, схованку рабілі прафесіяналы сваёй справы. Змесціва акуратным пл
Калонка галоўнага рэдактара.

Калонка галоўнага рэдактара.

Знайдзіце кампраміс спачаткудля буслянкі. Любоў Іванаўна патэлефанавала на нумар службовага тэлефона і з горыччу і слязьмі распавяла пра гора, якое напаткала нешматлікае насельніцтва пенсіянераў вёскі — разбурылі адзінае гняздо бусла. Па словах жанчыны, пара буслоў прыляцела гэтай вясной на старое месца гнездавання і пачала адбудоўваць новае жытло. Ды не тут было. Зноў прыехалі супрацоўнікі электрасетак, скінулі фундамент будучага гнязда і прыварылі нейкія, як кажа Любоў Іванаўна, вілы. У гэтым «агрэгаце» буслік заблытаўся, ледзь не параніўся. Усім сялом бедавалі. Прасілі, каб, замест перашкоды, усталявалі кола, як зрабілі шмат у якіх вёсках, але ў адказ пачулі, што зараз няма такіх прыстасаванняў. Куды толькі не звярталіся, ніхто не дапамог вырашыць праблему. Тэма далёка не новая, на
Калонка галоўнага рэдактара.                                                   Жывая моц Асноўнага Закона

Калонка галоўнага рэдактара. Жывая моц Асноўнага Закона

Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, па якой жыве наша незалежная краіна 31 год. Жыццё не стаіць на месцы, Беларусь развіваецца даволі высокімі тэмпамі. За тэрмін нашай незалежнасці многае што памянялася, нейкія артыкулы Канстытуцыі з цягам часу трэба было ўдасканальваць, дапаўняць. Яно і зразумела, Канстытуцыя — гэта не застыўшы ў мармуры арыенцір для грамадства, гэта, як сказаў адзін з палітолагаў, жывы арганізм, які дыхае, развіваеццца разам з грамадствам. Нагадаем, што ў Канстытуцыю былі ўнесены нязначныя дапаўненні 17 кастрычніка 2004 года і даволі значныя — 27 лютага 2022 года. Апошнія змяненні і дапаўненні ўнесці ў Асноўны закон патрабаваў час. Перад тым, як правесці рэферэндум аб гэтым, ішло ўсебаковае абмеркаванне новай рэдакцыі Канстытуцыі. Прымаліся
Калонка галоўнага рэдактара

Калонка галоўнага рэдактара

Прынцу — сябра, «Тэсле» — інвестар… І зноў размова пойдзе пра махляроў, якія не спяць, а мараць, як выцягнуць грошы з вашых кішэняў. Дарэчы, дзейнічаюць прайдзісветы, нягледзячы на пару года, стан надвор’я і перыяд часу. Не так даўно ў сацыяльнай сетцы «Тік-Ток» на мяне падпісаўся ні многа ні мала, а сам Ілан Маск. І пачалася апрацоўка мяне як патэнцыйнай ахвяры. На тым, як кажуць, канцы гаджэта сусветны мільярдэр доўга пытаў пра тое, ці ведаю я такую фірму як «Тesla», «Spase X», якой вытворчасцю займаюцца. Я ж чалавек дасведчаны, таму сказаў, што ведаю. І тут, як кажуць, Астапа панесла. Прапанаваў мне фальшывы Маск стаць інвестарам яго кампаніі. Чым не гонар? І буду я пасля інвеставання мець свае працэнты ад прыбытку. Але я ўжо ведаў махлярскія сістэмы так званага Ілана, бо нядаўна
Калонка галоўнага рэдактара. Хтосьці вые, мы святкуем

Калонка галоўнага рэдактара. Хтосьці вые, мы святкуем

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі. Краіна выбрала свайго лідара — Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Па папярэдніх дадзеных, за дзеючага Кіраўніка дзяржавы прагаласавала 86,82% прыйшоўшых на выбары, а іх было больш за 85 працэнтаў ад маючых права галасаваць. Сацыяльныя сеткі яшчэ ў нядзелю — у асноўны дзень выбараў — напоўніліся ролікамі, дзе беларусы, толькі не трэба некаторым думаць, што праплочаныя, расказвалі, за каго і чаму галасуюць. Там гучалі словы: «за бацьку», «за мірную, квітнеючую Беларусь», «за мір» і гэтак далей. Упэўненасць, што перамогу атрымае дзеючы Прэзідэнт, была не толькі ў тых, хто жыве на тэрыторыі краіны, але і ў так званай несістэмнай апазіцыі, якая тусуецца за мяжой. Асноўнае месца знаходжання безрадзімных — Польшча, Літва. У гэтых краінах яны зві
Калонка галоўнага рэдактара. Ананімка, плётка: душу грэюць ці псуюць жыццё?

Калонка галоўнага рэдактара. Ананімка, плётка: душу грэюць ці псуюць жыццё?

А гэта каму як. Таму, хто радуецца памерлай суседскай карове, грэе. Многім, на каго накіравана ананімка альбо плётка, псуе. Я не супраць таго, каб выкрываліся выпадкі безгаспадарнасці, карупцыі, непрыстойных паводзін, нават калі пра іх паведамілі адпаведным органам ананімна. Але ў большасці такога роду паведамленні, пісьмовыя, па тэлефоне, электроннай пошце, накіраваны на тое, каб зганьбаваць чалавека, зрабіць яму кепска і парадавацца гэтаму. Ананімныя паведамленні ніколі не ўхваляліся ў грамадстве. Успомніўся яшчэ савецкі фільм «Казка аб страчаным часе». Хто глядзеў, той узгадае, як чараўнік, пераўтварыўшыся ў хлопчыка, укідваў у паштовую скрыню ананімныя даносы. Іх было так шмат, што скрыня распухла і пачала выкідваць усе гэтыя лісты з пасквілямі. Яшчэ ўзгадаю анекдот, калі мужчын
Калонка галоўнага рэдактара. Толькі разам зможам усё

Калонка галоўнага рэдактара. Толькі разам зможам усё

Перагорнутая старонка 2024 года пайшла ў гісторыю. Зараз разам з нашымі чытачамі калектыў рэдакцыі раённай газеты будзе ўпісваць новыя радкі ў кнігу жыцця Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Дзякуй усім, хто выпісвае, чытае, любіць нашу газету, стараецца з яе дапамогай быць у курсе ўсіх падзей, дапамагае разам рыхтаваць цікавыя матэрыялы, вызначаць праблемы і разам старацца вырашыць іх. Мы ж не падвядзём, а будзем удасканальваць сваю работу, дызайн друкаванай версіі газеты «Раённыя будні» і ідэйны змест публікацый. З пачатку лютага газета будзе вярстацца ў новай, дасканалай праграме, а гэта значыць, павялічыцца якасць тэкстаў, фатаграфій, загалоўкаў. Ды і самі шрыфты пастараемся па памеры зрабіць даступнымі для ўсіх. Чытаць нас будзе зручна, а галоўнае, цікав