
Приехать и остаться. Или как удержать молодых специалистов?
У наш час гэта пытанне даволі складанае, нехта кажа нават невырашальнае. Недахоп кадраў на месцах — праблема невялікіх раёнаў. Чаму ж так? Паспрабуем разабрацца.
З чаго ўсё пачалосяНа пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла на мінулым тыдні, разглядаліся некалькі пытанняў: «Аб мерах, якія прымаюцца ўстановай аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» па матэрыяльна-тэхнічным, кадравым забеспячэнні і павышэнні якасці дыспансэрнага назірання насельніцтва раёна», «Аб рабоце, якая праводзіцца сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна па выкананні рашэння райвыканкама ад 27 мая 2024 года №1131 «Аб кадравым забеспячэнні сельскагаспадарчых арганізацый Пружанскага раёна».
Як бачыце, тэмы амаль пераклікаюцца паміж сабой. Прычыну вынясення іх на пасяджэнне райвыканкама