Воскресенье, 26 октября 2025

Туризм

Туристы оставили в Пружанском районе почти 2 миллиона долларов

Туристы оставили в Пружанском районе почти 2 миллиона долларов

Да такой высновы прыводзяць лічбы: летась аб’ём экспарту турыстычных паслуг на Пружаншчыне аказаўся большым, чым у Баранавіцкім і Пінскім раёнах разам узятых. У прыватнасці, за 11 месяцаў мінулага года замежныя турысты патрацілі ў нашым раёне больш 1,8 мільёна долараў ЗША. Для параўнання: у самых вялікіх раёнах Брэстчыны гэтыя сумы склалі каля 884 тысяч (Баранавіцкі р-н) і 382 тысяч (Пінскі р-н) у амерыканскай валюце. Між іншым, у 2013-м у параўнанні з папярэднім годам экспарт турыстычных паслуг на Пружаншчыне вырас амаль у 170 разоў. Мрына Вакульская.
Забытая гісторыя Слабудкі: Міхайлаўскі штаб

Забытая гісторыя Слабудкі: Міхайлаўскі штаб

Сённяшняя вёска Слабудка, якая знаходзіцца ў 6 км ад г.Пружаны па дарозе да чыгуначнай станцыі Аранчыцы, на першы погляд, наўрад ці можа зацікавіць падарожніка, які праязджае міма. Аднак на самой справе гэта — унікальны гістарычны комплекс, які здзіўляе помнікамі, багатым мінулым, непаўторным каларытам. Пад статусам вёскі схаваўся ці не адзіны былы ваенны гарадок на Беларусі, дзе засталіся сведчанні розных эпох: Расійскай імперыі (ХІХ-пачатак ХХ стст.), першай сусветнай вайны (1914-1918), савецка-польскай вайны і ўваходжання ў склад Польшчы (1919-1939),  другой сусветнай вайны   (1939-1945), гісторыі СССР. На працягу гэтага часу праз Слабудку неаднойчы пранясліся ваенныя і  палітычныя віхуры, якія мянялі і дапаўнялі яе воблік, сяліліся розныя жыхары, якія прыносілі свае звычаі і норавы.
Достопримечательности Пружанского района: можжевеловая долина

Достопримечательности Пружанского района: можжевеловая долина

Ваколіцы Белавежскай пушчы багатыя мясцінамі, якія не толькі здзіўляюць сваёй прыгажосцю, але і вельмі карысныя для наведвальнікаў. Напрыклад, непадалёк ад вёскі Чабахі раскінулася мясціна, якую мясцовыя жыхары называюць ядлоўцавай далінай. Як сцвярджаюць старажылы, на працягу многіх гадоў гэты кавалак зямлі прыкладна ў два гектары заўсёды пакрывалі толькі сівы мох ды ядлоўцы. Ні адно дрэва не жадае тут расці, затое налічваецца сотні вялікіх «беларускіх кіпарысаў» і іх малых парасткаў. Дзякуючы гэтаму тут стаіць такі выдатны пах! Як мы высветлілі ў энцыклапедыі, мясцовая атмасфера вельмі карысная для здароўя. Нават некалькі гадзін удыхання такога паветра паляпшае самаадчуванне пры розных лёгачных захворваннях. Расліны насычаюць паветра эфірнымі масламі, якія ўтрымліваюць вітамін С, а