
У Дзень маці ў Пружанах адбылася сапраўды доўгачаканая падзея — адкрыццё корпуса педыятрычнага аддзялення і жаночай кансультацыі
Доўгачаканая не таму, што працяглы час доўжыўся рамонт будынка, а, як зазначыў галоўны ўрач ЦРБ Юрый Юзько, з-за таго, што раней гэтыя падраздзяленні працавалі ў прыстасаваных памяшканнях, дзе вельмі не хапала ні плошчы, ні камфорту.
Ва ўрачыстасці адкрыцця новага корпусу прыняла ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Наталля Макар, якая ў сваім выступленні назвала гэта падраздзяленне сапраўдным «медыцынскім цэнтрам раённага ўзроўню». Менавіта з-за той аснашчанасці, укаранення сучасных тэхналогій і нават інавацыйных падыходаў. Але падрабязней пра гэта раскажам пазней.
Ад імя раённага народаўладдзя слова ўзяў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які засяродзіў увагу на тым, што ў нашай дзяржаве на першым месцы