Готовим автомобиль к зиме вместе с «Автобуднями»
Самы час задумацца пра падрыхтоўку вашага аўтамабіля да зімы. Хутка некалькі месяцаў машыне давядзецца працаваць у складаных умовах — холад, вільготнасць, галалёд, снег, хімічныя рэагенты на дарогах. Бяспека кіравання — самае галоўнае для аўтаўладальніка. Таму не варта чакаць першых маразоў і галалёду, каб падрыхтаваць свой аўтамабіль да зімы.
«Абутак»па сезоне
Першае, пра што задумваюцца аўтаўладальнікі з набліжэннем зімы,— гэта замена шын.
Умоўна вылучаюць тры тыпы пакрышак: зімнія, летнія і ўсесезонныя. Здавалася б, вельмі зручна выкарыс-тоўваць адзін і той жа камплект шын круглы год, але, на жаль, для большасці беларускіх аўтаўладальнікаў такі варыянт непрымальны. Усесезонныя колы разлічаны толькі на эксплуатацыю пры тэмпературы паветра не ніжэй мінус 5 градусаў. Зімы ў нас даволі
