Четверг, 25 апреля 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму так строга ставяцца да выкарыстання насельніцтвам квадракоптараў?

180

— Чаму зараз так строга ставяцца да выкарыстання квадракоптараў насельніцтвам?

Адказвае в.а. начальніка аддзела прафілактыкі Аляксандр Трафімовіч:

— У першую чаргу гэта звязана з тым, што карыстальнікі беспілотных лятальных апаратаў (БЛА ці БПЛА) парушаюць правілы выкарыстання паветранай прасторы (а часцей аказваецца, што ўвогуле пра іх не чулі). Хаця арганізацыя палётаў такой тэхнікі не павінна ствараць пагрозы аб’ектам і людзям. Дзеючы парадак устаноўлены Правіламі выкарыстання авіямадэляў у Рэспубліцы Беларусь.

Акрамя таго, ёсць зоны, дзе ў інтарэсах дзяржаўных органаў або сілавых структур палёты БПЛА ўвогуле забаронены.

Для афіцыйнага выкарыстання беспілотніка яго карыстальніку трэба даць план палёту або заяўку на палёт у Цэнтр адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху на сайце РУП па аэранавігацыйным абслугоўванні «Белаэранавігацыя». У дадатак для аэрафотаздымкі трэба атрымаць дазвол Генштаба Узброеных Сіл РБ. У адваротным выпадку можа быць прыменена адміністрацыйнае пакаранне па арт. 18.35 КоАП РБ, якое прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь на фізічную асобу і да 50 б.в. — на юрыдычную асобу.

Акрамя таго, у залежнасці ад наступстваў дзеянні парушальніка могуць кваліфікавацца як хуліганства, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці з наступным прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.