Четверг, 20 сентября 2018

Из-за аномальной жары запрещено посещение лесов

933

З-за анамальна спякотнага надвор’я, якое ўстанавілася            з 28 ліпеня, у лясах Пружаншчыны аб’яўлены 4-ы клас пажарнай небяспекі. 

Каб папярэдзіць лясныя пажары, па хадайніцтве ДЛГУ «Пружанскі лясгас» райвыканкамам было прынята распараджэнне №174-р  аб забароне наведвання лясных масіваў з 31 ліпеня. Выключэнне складаюць выпадкі, калі знаходжанне ў лесе (напрыклад, для збору ягад ці грыбоў) папярэдне ўзгоднена з паўнамоцнымі адміністрацыямі на месцах — лясгасам і лясніцтвамі. Парушальнікі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з дзеючым заканадаўствам.

У лясгасе зазначаюць, што ў пераважнай большасці выпадкаў вінаватымі ва ўзнікненні лясных пажараў з’яўляюцца людзі: з наступленнем спякоты лясы загараюцца ад бяздумна кінутай цыгарэты, непатушанага вогнішча, выкінутага з мангалаў вуголля.лес жара

Распараджэнне не мае канкрэтнага заканчэння тэрміну дзеяння: яно не страціць сілу, пакуль не ўстановіцца ўстойлівае дажджлівае надвор’е.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *