Воскресенье, 27 сентября 2020

Руководство ОАО «Ружаны-Агро» жителям Полонска: «Ваши дети — ваши проблемы»

4 020

Няма, бадай, ніводнай вёскі, дзе не было б праблемных пытанняў. А ў Поланску, відаць, яны паўсталі настолькі востра, што людзі вырашылі звярнуцца да «дзяжурнага карэспандэнта». Каб разабрацца ў сітуацыі, мы вырашылі выехаць на месца…Полонск 33

Прызнацца, з Надзеяй Мікалаеўнай Уласко даводзілася сустракацца не аднойчы: яна — стараста вёскі Поланск, педагог са стажам. Нагоды звычайна выдаваліся прыемныя. Толькі не на гэты раз. Тэмай размовы стала пляцоўка на ўскрайку вёскі. Гэтае месца памерам не больш гектара ў свой час выдзеліў для дзятвы былы кіраўнік тагачаснай эксперыментальнай базы «Светлы шлях». Дарослыя дапамагалі ва ўладкаванні: расчысцілі тэрыторыю, пасадзілі елачкі, разбілі вялікае футбольнае поле, непадалёку змайстравалі шалаш… І вось ужо больш дзясятка гадоў дзеці і іх бацькі падтрымліваюць гэтае месца ў належным стане, рэгулярна прыбіраюць. Цяперашняе ж кіраў-ніцтва гаспадаркі мае намер пусціць гэтую зямлю ў севазварот.

— Гэта адзіны прыстанак вясковых дзяцей: як снег — яны там на санках катаюцца, як цяпло — гуляюць, мяч ганяюць, — тлумачыць стараста.Полонск 5

З маім бачаннем вырашэння праблемы (элементарнае выкарыстанне пляцоўкі каля зачыненай школы)  былая настаўніца фізкультуры не згаджаецца:

— Ганяць мяч на ўроку пад наглядам настаўніка — адна справа,  а калі няма дарослых, а ў некалькіх кроках шыбы будынка, дзе цяпер прапісаліся бібліятэка і клуб, — галаўны боль для бацькоў. Дзеці, разумеючы гэта, і самі туды не ідуць.

Наведаўшы былую школьную пляцоўку: невя-лічкую, запушчаную, праз якую нейкім транспартам нават ужо выезджана дарожка, — я зразумела пазіцыю бацькоў.Полонск 14

Навядзенне парадку —  яшчэ адна праблема ў Поланску, да якой, як вы-светлілася, таксама мае дачыненне гаспадарка. На ўзвышшы ў вёсцы стаіць трухлявы клуб, калі дакладней — рэшткі таго, што ад яго засталося.

— Частку клуба гаспадарка разабрала для сваіх патрэб, астатняе — пакінулі, — тлумачыць мясцовая жыхарка Т.І.Харута. — Не трэба быць спецыялістам, каб заўважыць, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане і можа паваліцца ў любы момант. Таму справа найперш у небяспецы: за дзецьмі не ўсочыш. Асабіста званіла дырэктару ААТ «Ружаны-Агра», на што ён мне адказаў: «Вашыя дзеці — вашыя клопаты». Хіба гэты адказ варты кіраўніка?Полонск 30

Тамара Іванаўна удакладняе, што гэтую ж праблему ўздымала і перад намеснікам дырэктара І.І.Сакалоўскім, які не бачыць асаблівых складанасцей у зносе будынка. У выніку жыхарам Поланска паабяцалі разабрацца з гэтым пытаннем пасля завяршэння ўборачнай яшчэ летась, але…

А тым часам па вясне ў сяльчан з’явілася куды больш надзённая праблема, чым навядзенне парадку на зямлі. Як ніколі актуальным сёлета стала пытанне апрацоўкі прысядзібных участкаў вяскоўцаў.

— У вёсцы было два кані. Некалькі гадоў людзі (аднаму з мужчын, дарэчы, больш 80 гадоў) самі клапаціліся пра іх. А напрыканцы зімы дырэктар загадаў забраць коней і здаць іх на мяса. А агароды цяпер як узараць?

Дарэчы, кароў у Поланску таксама не трымаюць: прызнаюцца, што былі вымушаны прадаць іх, паколькі няма пашы для выпасу жывёлы — уся зямля вакол вёскі — гэта ўгоддзі гаспадаркі.Полонск 23

Сёння ў Поланску каля  200 жыхароў. Прыкладна чвэрць з іх — дзятва школьнага ўзросту. Таму сказаць, што гэтая вёска аджыла сваё, нельга. Канешне, складана меркаваць, ці застанецца тут праз пару гадоў такая ж дэмаграфічная сітуацыя. Шчыра кажучы, калі  адносіны да людзей не зменяцца, — сумніўна.

Марына Вакульская, фота аўтара.

2 комментариев

  • Andrewamg

    Крепостные крестьяне вздумали майданить

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    хамавитасць у бульбяных кирауникоу зашкальвае, таки кожны други а то и болей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *