Пятница, 25 сентября 2020

Редакция получила ответ: «Штадлер» будет останавливаться в Оранчицах

3 261

Двойчы – у ліпені і верасні гэтага года – наша газета ўздымала набалелае для жыхароў раёна пытанне аб неабходнасці  прыпынку некаторых пасажырскіх паяздоў, якія  праходзяць міма станцыі Аранчыцы.

Незадаволіўшыся  рэагаваннем, якое рэдакцыя на першую публікацыю атрымала ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі, мы зноў выступілі з артыкулам “Цягнікі па-ранейшаму пралятаюць міма…” На гэты раз праўды і справядлівасці пашукалі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

І вось днямі мы атрымалі адказ за подпісам першага намесніка міністра Я.В. Рагачова:

“На ваш артыкул “Цягнікі па-ранейшаму пралятаюць міма…” аб арганізацыі  прыпынку цягнікоў рэгіянальных ліній бізнэс-класа на станцыі Аранчыцы паведамляем.

З 27 кастрычніка 2013 г. у некаторых краінах пераводзіцца стрэлка гадзінніка на 1 гадзіну назад, у сувязі з чым Беларускай чыгункай адкарэтаваны графік руху цягнікоў. З гэтага часу для цягнікоў рэгіянальных ліній бізнэс-класа №832/831,  №834/833,  №836/835 Брэст-Баранавічы-Брэст уведзены прыпынак на станцыі Аранчыцы.

Уводзіць прыпынкі міжнародных цягнікоў Брэст-Саратаў, Брэст-Караганды, Брэст-Новасібірск на станцыі Аранчыцы не плануецца ў сувязі з адсутнасцю ўстойлівага пасажырапатоку”.

Такім чынам, шаноўныя чытычы, з 27 кастрычніка вы зможаце карыстацца паслугамі, кажучы простай мовай, высокахуткаснай электрычкі “Штадлер”, якая рухаецца з Брэста да Мінска. Купіўшы білеты на яе ў Аранчыцах, пасля непрацяглай стаянкі ў Баранавічах, вы без перасадкі зможаце хутка апынуцца ў сталіцы.

4 комментариев

  • Николай

    Ну вот и отлично! Хорошая работа!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Honey

    Изумительно. Еще бы знать по какому расписанию они будут ходить. И заодно, что бы Автопарк не спал и к этим поездам подвозил пассажиров, а то есть такие поезда и электрички, что к ним только на машине доберешься. И неплохо бы добавить маршрутку, что бы люди могли выбирать — дороже, но с комфортом и вовремя или в давке и дешево и впритык.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Игорь

    Молодцы! Огромное спасибо. Теперь, думаю, с билетами на Минск и из Минска (особенно пятница и выходные) станет проще.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Игорь, думаю, вряд ли станет проще с билетами, ибо этот недосостав штадтлеровский из 4-ёх вагонов имеет всего-то 192 посадочных места, а желающих — 10 вагонов и маленькая тележка! 🙂
    Но, всё равно, редакции респект и уважуха за упартасць в решении вопроса! 😉
    Осталось таки остановить в Оранчицах 131-ый скорый и 646-ый региональных линий бизнес-класса, и газету можно закрывать! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *