Вторник, 22 сентября 2020

В районных соревнованиях по мини-футболу победила команда Пружанского сельсовета

1 570

Раённыя спаборніцтвы па міні-футболе сярод пассельвыканкамаў прайшлі ў Дзень абаронцаў Айчыны. І нездарма: свята асацыіруецца з сілай, спрытам, мужнасцю. Менавіта гэтыя лепшыя мужчынскія якасці і дэманстравалі футбалісты з усяго раёна. Удзел у спаборніцтвах, якія былі арганізаваны ў спартыўнай зале каледжа,  прынялі дзесяць каманд. Падтрымаць іх прыехалі нават старшыні пассельвыканкамаў. Непадробную цікавасць праявілі да футбольных баталій работнікі райвыканкама на чале са старшынёй М.М.Серковым. І футбалісты з усёй моцы стараліся апраўдаць надзеі гледачоў. Удача, праўда, усміхнулася нямногім, тым, хто сапраўды быў мацнейшым.

Такім чынам, першае месца на спаборніцтвах заваявала каманда Пружанскага сельсавета, другое – Ліноўскага. На трэцім месцы аказаліся футбалісты Ружанскага пассавета. Лепшым іграком спаборніцтваў назвалі Ігара Шанюка (Новазасімавіцкі сельсавет), а лепшым бамбардзірам — Сяргея Зайко, які гуляў за каманду Пружанскага сельсавета.

Кубкамі і граматамі старшыня райвыканкама ўзнагародзіў прызёраў. А камандзе-пераможцы паабяцаў садзейнічанне ў набыцці спартыўнай формы.

Усіх прысутных парадавала сваім выступленнем удзельніца эстраднай студыі Палаца культуры Наталля Трус.

Галіна КАЛЯДА,                       Аляксандр Мелеш (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *