Четверг, 20 сентября 2018

Дзень роднай мовы ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адзначылі фальклорнай вечарынай

3 155

Прызнацца, на фальклорную вечарыну ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прыйшла без асаблівага энтузіязму. Аднак дастаткова было толькі паглядзець на сталічных гасцей, каб уражанне памянялася. Ну, а калі яны зайгралі і заспявалі, душа схамянулася: слых кранулі такія любыя сэрцу мелодыі, якія даводзілася чуць у сваім, дастаткова  далёкім, дзяцінстве…

Аднак спачатку з расказам аб слаўных земляках, якія ўнеслі значны ўклад у музычна-спеўную культуру Пружаншчыны, выступіла Наталля Пракаповіч. Галоўная захавальніца фондаў музея згадала і пра Рыгора Шырму, і пра Івана Хвораста, і пра Забэйду-Суміцкага… Тое, як захоўваюць народную спадчыну ў нашым раёне, прадэманстравалі ўдзельнікі фальклорнага гурта Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў. А затым ініцыятыву ў свае рукі ўзялі госці з Мінска – пеўчы дуэт у складзе Юліі Літвінавай і Рамана Яраша, танцавальная капэла “На таку” на чале з Аленай Прохаравай.

У рэпертуары сталічных музыкаў каля васьмідзесяці танцаў і незлічонае мноства песень, якія яны адшукалі падчас спецыяльных экспедыцый па Беларусі. У палацыку яны выканалі пераважна тыя музычныя кампазіцыі, якія запісалі на Берасцейшчыне. А калі ўдарылі “лысага”, польку-“бабачку”, “абэрак”, многія на месцах сваіх уседзець не здолелі. Не зважаючы на ўзрост, людзі заказвалі “падэспань” і вальс, і нават вучылі гасцей сваім танцам. Так, салістка “Бабінага лета” Ядвіга Мікалаеўна Каляда не толькі ўразіла выкананнем народных песень, якія пяюць у ваколіцах Аранчыц, але хутка і ў танцах музыку заказвала: “А давайце ў тройках польку паспрабуем!”.

Задавальненне, атрыманае на вечарыне, словамі перадаць немагчыма. Успрыманню народных песень і танцаў спрыяла мілагучная родная мова, якая гучала на працягу ўсёй вечарыны. Вось чаму шанаваць і любіць беларускае слова заклікалі старшыня рады раённай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Т.М.Жагалава і дырэктар музея-сядзібы Ю.С.Зялевіч. А ўдзячныя за такое цудоўнае мерапрыемства людзі шчыра дзякавалі арганізатарам за імгненні маладосці, якія давялося перажыць пад заліхвацкія мелодыі.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • Берасцеец

    Дзякуй старшыне рады раённай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Т.М.Жагалавай і дырэктару музея-сядзібы Ю.С.Зялевіча за iх працу!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пружанец

    Палацыку — респект! Молодцы, что пригласили такой классный коллектив из Минска, да и наш гурт из ДШИ хорош, и бабули из Оранчиц! Сотрудники музея в очередной раз показали, как надо работать! Побольше бы таких вечерин и праздников!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олекса Дмитровський

    «Задавальненне, атрыманае на вечарыне, словамі перадаць немагчыма», — паважаная Галіна, так пісаць журналіст не павінен. Такія заявы нават у самых простых публікацыях апускаюць ўзровень газеты «ніжэй ліштвы».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *