Вторник, 12 ноября 2019

Достроим и отдохнем? Покой нам только снится

1 619

Эканамічныя цяжкасці мінулага года негатыўна адбіліся і на будаўнічай галіне раёна.
У выніку летась не ўдалося выканаць намечанае, шэраг аб’ектаў не былі закончаны і атрымалі статус пераходных. На бягучы год ускладваліся надзеі на выпраўленне сітуацыі. І што паказаў першы квартал?  У 2010 годзе аб’ём выкананых будаўніча-мантажных работ склаў звыш 648 мільярдаў рублёў пры запланаваных 665 мільярдаў. За першы квартал бягучага года — 61,9 мільярдаў, а прагноз на ўвесь год — каля 300 мільярдаў рублёў.

—Відавочна, што сцвярджаць пра паспяховае развіццё галіны, якая некалькі апошніх гадоў была вядучай у эканоміцы раёна, нельга,— гаворыць намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук.— Але нельга гаварыць і пра заняпад. Самы крызісны перыяд мы перажылі, і зараз адзначаецца некаторы ўздым. Так, у выніку памяншэння аб’ёмаў работ калектывы будаўнічых арганізацый «пахудзелі», але, трэба прызнаць, у перыяд  будаўнічага бума было набрана шмат людзей. Зараз засталіся сапраўдныя прафесіяналы. Пакуль работы хапае ўсім і будаўнікі атрымліваюць параўнальна неблагія заробкі. Але зараз паўстае пытанне аб далейшым выжыванні арганізацый, бо аб’ёмы будаўнічых работ будуць скарачацца і ў будучым. Лагічна, улічваючы падрыхтоўку нашых кадраў, стварэнне выдатнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, планаваць экспарт адпаведных паслуг за межы раёна і нават рэспублікі. Тут паказальна актыўная пазіцыя дырэктара ПМК-21 В.С.Лук’янчука, які аднавіў былыя кантакты з расійскімі заказчыкамі: цяпер будаўнікі ПМК-21 і ПМК-22 працуюць вахтавым метадам на ўзвядзенні шматкватэрнага дома ў г.Кастрама. Ёсць меркаванні, што ў будучым у Расію паедуць  работнікі яшчэ дзвюх нашых арганізацый. Заработная плата будаўніка там набліжаецца да 10 мільёнаў рублёў. Пры гэтым работніку гарантаваны сацыяльны пакет паслуг, а таксама падвоз дадому. Такім чынам сёлета мы ўпершыню за апошнія 10 гадоў пачалі працаваць на экспарт будаўнічых паслуг і ўжо выканалі за межамі краіны работ на суму каля 800 мільёнаў беларускіх рублёў.

— Сяргей Міхайлавіч, але і ў нас засталіся аб’екты, якія атрымалі статус пераходных. Які іх далейшы лёс?

— Пакуль без канчатковага вырашэння застаецца пытанне з узвядзеннем шматпавярховай гасцініцы ў райцэнтры. Спробы знайсці інвестара не ўвянчаліся поспехам. Пэўную зацікаўленасць праяўлялі польскія і кітайскія бізнэсмэны, планавалі запрасіць і іранскіх інвестараў. Але… Пакуль вырашылі за кошт сродкаў першапачатковага інвестара — ААТ «Айчына» — закончыць дах будынка, што дазволіць захаваць незакончанае будаўніцтва.

Лепшая сітуацыя з дзіцячым садком у вёсцы Лінова. Аб’ект уключаны ў абласную інвестыцыйную праграму, і на бягучы год выдзелена пяць мільярдаў рублёў. Хаця гэтага недастаткова для поўнага заканчэння работ. Таму вырашана правесці аптымізацыю праекта ў плане зніжэння выдаткаў на ўзвядзенне, добраўпарадкаванне. У выніку сам будынак дзіцячага садка будзе закончаны летам і ў верасні зможа прыняць групы дашкалят. А вось добраўпарадкаванне тэрыторыі будзе рабіцца сіламі аддзела адукацыі пры наяўнасці фінансавання.

Адназначна пакуль нельга сказаць і пра будаўніцтва жылля. У сельскай мясцовасці сёлетняя праграма ўзвядзення дамоў сядзібнага тыпу была моцна абрэзана: летась пабудавана 115 дамоў, а на бягучы год плануецца толькі 27. Практычна ўсе яны былі пачаты летась і ў першым паўгоддзі будуць закончаны. Магчыма, праграма будзе далей перагледжана.

Працяглы час не было канкрэтнай інфармацыі па будаўніцтве шматкватэрных дамоў жыллёвых кааператываў. На бягучы год запланавана ўвесці ў эксплуатацыю дом ЖБСК «Палявы-11». Быў сфарміраваны кааператыў, запланаваны і пэўныя сродкі. Але пакуль яны не паступілі, і работы вядуцца на ўласныя сродкі забудоўшчыкаў. Будаўнічая арганізацыя  набывае неабходныя матэрыялы пад гарантыі райвыканкама. У выніку на сённяшні дзень будаўніцтва вядзецца нізкімі тэмпамі, хаця надзеі завяршыць будаўніцтва да 31 снежня яшчэ не страцілі.

Чакаецца, што сёлета распачнецца ўзвядзенне шэрагу аб’ектаў інфраструктуры. Напрыклад, на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Кастрычніцкай фірмай «Прыгарадбудінвест» запланавана будаўніцтва супермаркета з гандлёвай плошчай каля тысячы квадратных метраў, увядзенне ў эксплуатацыю якога чакаецца да 2014 года. Такі ж аб’ект мяркуе стварыць і райспажыўтаварыства каля Пружанскай ЦЭЦ. А побач будзе газавая за-праўка. Літоўскія бізнэсмэны выказалі жаданне ўзвесці гандлёвы аб’ект каля гарадскога кальца, але з-за фінансавых цяжкасцей тэрміны пачатку работ пакуль не называюцца.

— Складаная сітуацыя стварылася і з будаўніцтвам шэрагу малочнатаварных комплексаў у гаспадарках раёна. Ці сёлета вырашыцца праблема?

— Сёлета кіраўніком дзяржавы было пастаўлена задача аб абавязковым заканчэнні будаўніцтва аб’ектаў сельгаспрызначэння, якія былі пачаты ў мінулым го-дзе. У прыватнасці, маецца на ўвазе комплексы агракамбіната «Мачулішчы» і яго структурных падраздзяленняў. У нашым раёне гэта тры гаспадаркі — ААТ «Жураўлінае», «Ружаны-Агра» і «Айчына», дзе запланаваны каля трох дзясяткаў аб’ектаў, у спіс якіх, акрамя МТК, уваходзяць збожжасушыльныя комплексы і іншыя вытворчыя будынкі. Прадугле-джана фінансаванне на суму каля 200 мільярдаў рублёў. Сродкі пачалі паступаць, работа актыўна вядзецца.

Ёсць у нас незакончанае будаўніцтва і ў іншых акцыянерных таварыствах аграпрамысловага комплексу. Летась пачалося ўзвядзенне малочнатаварных комплексаў у Асошніках і Роўбіцку, якія таксама неабходна закончыць сёлета.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *