Воскресенье, 27 сентября 2020

З юбілеем, Майстар!

1 906

8 мая адзначыў 80-гадовы юбілей народны майстар Мікалай Тарасюк.  Яго «драўляны люд», як называе свае вырабы таленавіты самародак, можна ўбачыць не толькі ў створаным уласнымі рукамі музеі, але і ў самых прэстыжных выставачных залах Беларусі, далёкага замежжа.

Павіншаваць Мікалая Васільевіча ў вёску Стойлы прыехала дэлегацыя з горада. Узначаліў яе намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец. Мікалай Пятровіч уручыў юбіляру Падзячнае пісьмо райвыканкама і грашовую прэмію.

Начальнік аддзела культуры К.І. Панімаш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры С.С. Карповіч перадалі імянінніку  падарункі.

Музычнае суправа-джэнне забяспечваў вакальны гурт аўтаклуба “Забава”. Мікалай Васільевіч тут жа пусціўся ў скокі: у свае 80 ён танцуе і польку, і вальс.

Доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і творчага натхнення жадаем Вам, Мікалай Васільевіч!

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *