Понедельник, 22 октября 2018

Награды от министра по чрезвычайным ситуациям получили работники Пружанского РОЧС, которые спасли тонущего мальчика

1 339

У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях было арганізавана ўшанаванне работнікаў МНС, якія выратавалі з палонкі               11-гадовага хлопчыка. Узнагароды ад міністра па надзвычайных сітуацыях уручыў начальнік абласнога ўпраўлення МНС К.Я.Шаршуновіч.

Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары 17 студзеня. Гарадское возера толькі-толькі пакрылася першым лёдам, па якім і вырашыў прагуляцца Андрэй. У 50 метрах ад берага лёд не вытрымаў, хлопчык праваліўся ў палонку. Толькі цудам яго заўважылі…

— Дзеянні выратавальнікаў заслугоўваюць самай высокай адзнакі,— падкрэсліў Канстанцін Яўгенавіч.— Так, ёсць нарматывы, у якія павінна ўкласціся падраздзяленне. Але ці можна пра іх гаварыць, калі гутарка ідзе пра жыццё дзіцяці? Нашы спецыялісты справіліся з пастаўленай задачай за чатыры мінуты!

Дзякуючы гераічным учынкам супрацоўнікаў райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях вобласці летась з агню і вады, часта з рызыкай для жыцця і здароўя, былі выратаваны 93 чалавекі.

З гэтай нагоды спецыяльныя прэміі за мужнасць і гераізм пры выкананні службовага абавязку былі ўручаны непасрэдным выратавальнікам хлопчыка — А.В.Чарнякевічу, І.У.Варыцкаму, В.В.Басаку. Загадам начальніка РАНС таксама былі выказаны падзякі за правільныя дзеянні і прафесіяналізм В.А.Ліцкевічу, В.В.Хільковічу, Ю.М.Бойчанку, П.С.Буксе.

Начальнік абласнога ўпраўлення адзначыў, што словы падзякі трэба выказаць і грамадзяніну па прозвішчы Антановіч, які своечасова паведаміў пра здарэнне.

— Хацелася б, каб гэты чалавек адгукнуўся,— зазначыў К.Я. Шаршуновіч.

Маці Андрэя ад усёй душы дзякавала выратавальнікам за жыццё сына. Як зазначыла жанчына, да гэтага часу яна не ўспрымала публікуемыя ў газетах лічбы выратаваных. Аднак цяпер яна ведае, што за кожным такім выпадкам — шчаслівая маці.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

НА ЗДЫМКУ: узнагароджаныя выратавальнікі з Андрэем і яго мамай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *