Воскресенье, 23 сентября 2018

С Днем защитника Отечества!

1 140

Камандзір Аранчыцкай базы паліва падпалкоўнік У.У.Феданчук не без падстаў сцвярджае, што ад зла-джанай работы па дастаўцы гаручага і змазачных матэрыялаў сёння залежыць баяздольнасць арміі любой дзяржавы, паспяховасць выканання пастаўленых задач. Практычна ўвесь гарнізон вобласці залежыць ад бездакорнай службы аранчыцкіх вайскоўцаў.

Па некалькі разоў на год на базу паліва прыязджаюць камісіі, якія знаёмяцца са станам спраў у часці. І практычна заўсёды камандзіру і яго падначаленым выстаўляецца адзнака «добра». А па выніках службы за мінулы год часць заняла другое месца па наладжванні аховы працы ў вайсковых часцях і арганізацыях тылу рэспублікі.

У бягучым годзе Аранчыцкая база паліва адзначыць сваё 68-годдзе. За гэты час тут склалася нямала вайсковых дынастый. І зараз тут служаць тыя, хто прыйшоў сюды салдатам, а пасля стаў прапаршчыкам і нават афіцэрам. У якасці прыкладу Уладзімір Уладзіміравіч называе начальніка каравула ваенізаванай аховы С.М.Булку, які адпрацаваў тут 36 гадоў, ветэранаў часці В.С.Крыштафовіча, А.Д.Перапёлку і М.С.Куша.

На здымку: прапаршчык часці В.М.Рэчыц служыць тут пяць гадоў.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *