Вторник, 25 сентября 2018

Губернатор посетил Пружанщину

2 273

У чацвер з рабочай паездкай старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар наведаў ААТ «Пружанскі КБМ».

Кіраўнік вобласці абмеркаваў эканамічную сітуацыю на прадпрыемстве, вызначыў задачы на будучае, сустрэўся з радавымі працаўнікамі і закрануў пытанні далейшай перспектывы. Сёння камбінат будаўнічых матэрыялаў уяўляе сабой чатыры вытворчыя ўчасткі: пружанскі — тры цэхі па вытворчасці рапсавага нерафініраванага алею, металавырабаў і лакафарбавых матэрыялаў; ружанскі, дзе наладжана вытворчасць рапсавага нерафініраванага алею, а таксама цынкавых бялілаў, цагельны завод «Перамога» ў Клятным і дрэваапрацоўчы ўчастак у Роўбіцку.

На прадпрыемстве рэалізуецца інвестыцыйны праект, на які выдаткавана больш за 2,5 мільярда рублёў. Але за мадэрнізацыяй вытворчасці і пашыраным асартыментам прадукцыі стаяць даволі сціплыя паказчыкі. Як адзначыў Канстанцін Андрэевіч, яго хвалюе той факт, што прадпрыемства занялося неўласцівым яму накірункам і практычна не выконвае сваё прамое прызначэнне, закладзенае ў назве.

— У свой час мы дапусцілі вялікую памылку, калі літаральна пачалі «штампаваць» прадпрыемствы па перапрацоўцы рапсу, — прызнаўся кіраўнік вобласці.

Але з’явіліся новыя тэхналогіі, і, калі выпускам падобнай прадукцыі заняўся прыватнік, аказалася, ужо створаныя дзяржаўныя прадпрыемствы не здольны вытрымаць канкурэнцыю. Сёння ТАА «Аграпрадукт», што на Камянеччыне, лічыцца самым магутным перапрацоўшчыкам рапсу, бадай, не толькі ў рэгіёне, але і ў рэспубліцы: аналагічнага аснашчэння і тэхналогій пакуль у Беларусі няма.

— На прадпрыемстве збіраюцца атрымліваць прадукт, у якім тлушчу будзе вымывацца працэнтаў на сем больш, чым сёння ў нас. Там ужо манціруецца лінія, на якой будзе перапрацоўвацца соя, а таксама выпрацоўвацца тлушч з зародкаў кукурузы. Зразумела, калі  існуе такое прадпрыемства, трэба ісці з ім на кааперацыю. У канчатковым выніку такога аб’яднання тэхналагічны працэс падзеліцца: у Пружанах, напрыклад, будзе ажыццяўляцца дэзадарацыя, рафінацыя, разліў алею, астатняе — клопат галаўнога прадпрыемства, — так абазначыў перспектывы Пружанскага КБМ К.А.Сумар.

Канстанцін Андрэевіч адзначыў, што вытворчасць насення рапсу — справа дастаткова рэнтабельная як для сельскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэтую культуру, так і для прадпрыемстваў, якія займаюцца яго перапрацоўкай.

Акрамя таго, кіраўнік вобласці паставіў перад прадпрыемствам задачу працаваць над павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці,  падумаць пра далейшы выраб цэглы, выпускаць замест сённяшніх                   60 тон цынкавых бялілаў, якія карыстаюцца вялікім попытам, хаця б тысячу тон. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на праблемы лагістыкі:

— Цэхі прадпрыемства раскіданы па ўсім раёне, у выніку чаго толькі транспартныя выдаткі ў мінулым годзе склалі 1660 мільёнаў рублёў. Прыкладна такая сума летась пайшла на выдачу заработнай платы ўсім работнікам. А гэтыя грошы можна было б накіраваць на павышэнне зарплаты работнікам і расшырэнне вытворчасці.

Пасля абмеркавання вытворчых пытанняў старшыня аблвыканкама сустрэўся з работнікамі прадпрыемства. Перш чым адказваць на пытанні, К.А.Сумар расказаў пра становішча эканомікі Брэстчыны. У цэлым па вобласці назіраюцца тэмпы росту прамысловага патэнцыялу: у 2011 годзе прамысловасць атрымала 1,3 трыльёна рублёў прыбытку, што ў 3,7 раза больш, чым за папярэдні год. На экспарце было зароблена 740 мільёнаў долараў, што больш, чым у Магілёўскай і Гомельскай абласцях разам. Тым не менш, Брэстчына застаецца рэгіёнам з самым нізкім узроўнем заработнай платы. Таму сацыяльная абарона насельніцтва — па-ранейшаму адна з першачарговых задач. На бліжэйшы перыяд распрацаваны шэраг мерапрыемстваў і праграм, якія дапамогуць мінімізаваць інфляцыйны ціск на ўзровень жыцця людзей. Як запэўніў Канстанцін Андрэевіч, не застанецца без увагі і катэгорыя насельніцтва, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У прыватнасці, на вышэйшым узроўні ім была ўнесена прапанова не скідваць з рахунку тых, хто ўжо ўступіў у жыллёва-будаўнічыя кааператывы, але не паспеў адкрыць ільготную крэдытную лінію, а па новых правілах не мае на гэта права.

Прысутных на сустрэчы з губернатарам цікавілі і пытанні аховы здароўя. К.А.Сумар паведаміў, што сёлета будзе абноўлены аўтама-більны парк «хуткай» дапамогі, а патрэба ва ўрачах вузкіх спецыяльнасцей у раённых бальніцах вырашыцца не раней 2014 года. Старшыня аблвыканкама прыняў да ведама заўвагу наконт увя-дзення нарматыву на спажыванне вады: у прыватным сектары, які з мэтай развіцця асабістых падсобных гаспадарак стараліся ўсяляк падтрымліваць, не ўкладваюцца ў ліміт. Гэтае пытанне будзе абмеркавана на вышэйшым узроўні.

У той жа дзень у райвыканкаме К.А.Сумар правёў прыём грамадзян. З асабістымі пытаннямі да кіраўніка вобласці звярнуліся больш дзясятка чалавек. З надзеяй вырашыць медыцынскую цяжбу прыйшоў інвалід-ліквідатар катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, уздымалася пытанне добраўпарадкавання аграгарадка «Ліноўскі», некаторыя ўздымалі жыллёва-бытавыя і іншыя жыццёвыя праблемы. Канстанцін Андрэевіч запэўніў, што ні адно пытанне не застанецца без увагі.

На здымку: у кіраўніка вобласці былі заўвагі і па якасці цэглы.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Марына Вакульская

3 комментариев

  • Виталий

    цэгла в Клетном *вно, разогнать за такой товар давно пора.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жэстачайшэ Капец Наклонил

    Ага, щас! А люди куда работать пойдут? Никак нельзя процент по безработице повышать! Иначе, руководство района будет жэстачайшэ наказано! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • izidor

    Губернатар гэта калі абраны людзьмі, па-мойму. А так старшыня ….. аблвыканкама

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *