Воскресенье, 12 мая 2024

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

3 634

Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння польскага пісьменніка, навукоўца, мастака, музыканта Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Яго біяграфія цесна звязана з Пружаншчынай: сям’я мела фальварак у вёсцы Доўгае, менавіта там і прайшлі дзіцячыя гады будучай знакамітасці.

На мінулым тыдні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася канферэнцыя пад назвай “Крашэўскі знакаміты і невядомы”. Мерапрыемства атрымалася маштабным, удзел у ім прымалі госці з Польшчы, навуковыя супрацоўнікі музея, прадстаўнікі аддзела культуры, аўтар кніг аб Крашэўскім Руслана Гусева, вучні Загор’еўскай школы… Месца правядзення

канферэнцыі было выбрана не выпадкова. Яшчэ ў 1998 годзе цяпераш-ні дырэктар музея-сядзібы Юрый Зялевіч пачаў збіраць інфармацыю аб славутым земляку – такім вядомым у свеце і амаль незнаёмым для нас. Новы штуршок для пошукаў даў інтэрнэт. Дзякуючы сетцы, на пружанцаў выйшла дырэктар мемарыяльнага музея Юзафа Крашэўскага ў Раманове (Польшча) Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска. Яна падрыхтавала  выставу і перадала экспанаты спецыяльна для Пружанскага палацыка. Выстава пачала працаваць яшчэ ў 2003 годзе. Яна складаецца з копій фотаздымкаў, дакументаў, выяў членаў сям’і. Сёння польскія госці былі прыемна здзіўлены значным папаўненнем экспазіцыі. У мінулым годзе жыхарка Пружан Іна Урублеўская перадала 52 кнігі Крашэўскага, некаторыя з іх з’яўляюцца прыжыццёвымі выданнямі. Кнігі належалі маці Іны – Клаўдзіі Макавецкай.

Галоўны спецыяліст па ахове гістарычна-культурнай спадчыны абласнога ўпраўлення культуры Вячаслаў Гарбузаў адзначыў, што вельмі сімвалічна, што юбілей Крашэўскага супаў з годам кнігі на Беларусі. Наш зямляк нават трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса, як самы пладавіты пісьменнік перыяду “гусінага пяра”.

— Такія значныя гістарычныя постаці, як Юзаф Ігнацы Крашэўскі, аб’ядноўваюць народы, родняць дзве краіны – Беларусь і Польшчу, здымаюць межы, прыдуманыя людзьмі, — падкрэсліў Вячаслаў Іванавіч. Ён таксама выказаў спадзяванне,  што беларускі музей выйдзе на ўзровень польскага.

Пані Ганна Чабадзінска-
Пшыбыслаўска расказала, як Польшча плануе святкаваць юбілей Крашэў-скага. У прыватнасці, павінен выйсці збор твораў пісьменніка на электронных носьбітах, будуць ладзіцца тэатралізаваныя прадстаўленні ў Раманоўскім музеі. На іх мяркуецца запрасіць вучняў Загор’еўскай школы. Дзеці на чале з настаўнікам Мікалаем  Сахаруком стварылі ў школе (непадалёку ад малой радзімы пісьменніка) куток Крашэўскага, з яго прэзентацыяй яны ўжо аб’ехалі суседнія школы.

Пані Ганна завастрыла ўвагу на тым, што Юзаф Крашэўскі не толькі пладавіты і знакаміты пісьменнік, ён выбітны навуковец, мастацкі крытык, мастак, музыкант, першы ў Польшчы прыватны калекцыянер фатаграфій. Але тут зноў прыйшла чарга здзіўляцца польскім гасцям. І пані Ганна, і дэпутат з Бела-Падляскага павета Рычард Бось былі ўражаны студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірынай Філімовіч.

Дзяўчына напісала курсавую работу пра Юзафа Крашэўскага як музыканта і музычнага крытыка. Ірына расказала шмат цікавых фактаў з жыцця Крашэўскага-музыкі. Юзаф Ігнацы шмат рабіў для папулярызацыі музыкантаў-землякоў. А ў завяршэнне Ірына  выканала на фартэпіяна твор Крашэўскага па перададзеных з Раманова нотах.

Але галоўнай гераіняй канферэнцыі была, безумоўна, Руслана Гусева. Ужо выйшла чатыры яе кнігі, а хутка будзе і пятая, у якіх Руслана Мікалаеўна распавядае пра жыццё і творчасць Юзафа Крашэўскага. Рэдактарам кніг, а таксама аўтарам вершаваных перакладаў з’яўляецца намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская. Са сваімі перакладамі на рускую мову яна і пазнаёміла прысутных. Нямала твораў пераклала і сястра Русланы Гусевай Ірына. Значную дапамогу ў рабоце над кнігамі аказалі бацька і сын Расціслаў і Анатоль Бензерукі, пісьменнік Анатоль Крэйдзіч.

Руслану Гусеву можна лічыць першай беларускай даследчыцай жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага, да распачатай ёю работы нам быў вядомы пераклад толькі аднаго верша “Дзед і баба”.

А з гэтага года ў праграму Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна ўвайшло вывучэнне творчасці Крашэўскага, у асноўным па выданнях Гусевай. Пружанскія чытачы могуць пазнаёміцца з імі, а таксама і адкрыць для сябе прозу славутага земляка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Музыкальнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечваў струнны ансамбль “ARCHI”, які, дарэчы, так спадабаўся польскім гасцям, што дэпутат Рычард Бось выказаў надзею пачуць музыкантаў і ў Польшчы. На здымках: 1. Дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч і дырэктар мемарыяльнага музея Юзафа Крашэўскага ў Раманове Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска. 2. На першым плане — Вячаслаў Гарбузаў, Руслана Гусева і Любоў Красеўская. 3. Руслана Гусева з настаўнікам Загор‘еўскай школы Мікалаем Сахаруком і  вучаніцай гэтай жа школы. 4.Падчас мерапрыемства.

Кацярына Пашкевіч,                Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

  • кніжнік

    Цікавая логіка атрымліваецца, калі ў галаве парадку няма. Замест таго, каб выдаткаваць мінімум грошай і даручыць пераклад на беларускую мову камусьці з мясцовых неслабых майстроў пяра, кладуць аж вось колькі (4 кніжкі, кансультацыі…. = распілоўка грошай афіцыйнымі пісьменнікамі, згаданымі журналісткай+Красеўская Л, ) народныя грошы і дураць галовы школьнікам і студэнтам перакладам на іржанне імпартаванага траянскага каня. Чужога Крашэўскаму, дарэчы. Красеўская ппрыехала з Сібіры, а Крашэўскі РАТАВАЎСЯ ў процілеглым кірунку, вось як.

    Круцялі вы круцялі, да чаго ж вы давялі…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • букініст

    Наколькі вядома, сп.Гусева гэтыя » аж вось колькі (4 кніжкі, кансультацыі…» выдала за свае ўласныя грошы. Было б не блага, калі б хто «мясцовых неслабых майстроў пяра» пераклаў бы і выдаў за свае грошы хаця б 1(адну) кніжку.
    http://kamunikat.org/naviny.html?artid=646
    І, яшчэ, для недасведчаных: Крашэўскі заўсёды лічыў сабе ліцвінам, таму, калі Вам ён чужы, то хто Вы?( мо семіт чы цыган?)
    Прабачце! Дзякуй!.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сапраўды, Крашэўскі жыў і ствараў між Беларусьсю і Польшчай, а перакладаюць яго чамусьці па-расейску. Яшчэ цяпер і студэнтаў будуць вучыць гэтымі кнігамі. Вось не чакаў, мабыць, Язэп Крашэўскі, што так ня будуць паважаць яго на радзіме… Тут акурат можна яшчэ раз узгадаць і руйнаваньне іхняга фамільнага склепу ў Доўгім калхозьнікамі.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пераклад мною практычна зроблены. I выдаваць сапраўды давядзецца за свае грошы, ды i крыху сабяру з сяброў Пружанскай ТБМ бо бачу, што нiкому акрамя мяне ён не патрэбен. А канферэнцыя сапраўды на касцях Крашэускiх, бо яны валяюцца на месцы зруйнаванай каплiцы-склепа I расьце там жыта спадара Багданчука. I падобна на тое, што спадар Зелевiч i аддзел культуры i улада як стравус галаву.паказваюць чужую працу як сваю..Нiчога не зробiць для таго каб курган (каплiца склеп) вярнуўся на ранейшае месца.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *