Воскресенье, 26 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: карнуэльскі яблычны пірог

534

Рэцэпт ад Аліны Тарасевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
масла сметанковае — 220 г,
цукар — 150 г,
яйкі курыныя — 3 шт.,
смятана — 1/2 шклянкі,
мука пшанічная — 250 г,
разрыхляльнік цеста — 1 пакецік,
ванільны цукар — 2 пакецікі,
цукар карычневы — 1 ст. л.,
яблыкі — кіслыя, цвёрдыя, лепш узяць зялёныя гатункі — 500-600 г (прыкладна 4 шт.).

ПРЫГАТАВАННЕ

Яечныя бялкі трэба аддзяліць ад жаўткоў і паставіць у халадзільнік.

Пакуль яны ахалоджваюцца, растапіць сметанковае масла і злучыць з цукрам звычайным і ванільным. Сюды ж дадаць па адным жаўткі, смятану. Змяшаць муку з разрыхляльнікам і дадаць у атрыманую масу, узбіць да аднароднасці. Затым моцна ўзбіваем бялкі і дадаём у цеста.

Цяпер цеста можна выкласці ў змазаную форму.

Яблыкі ачысціць, нарэзаць долькамі, утыркнуць у цеста па крузе выпуклым бокам уверх, шчыльна адна да адной па ўсёй паверхні пірага (чым больш яблыкаў, тым больш насычаным атрымаецца пірог). Зверху пасыпаць карычневым цукрам.

Выпякаць у разагрэтай да 180° духоўцы 45-50 мінут.

Смачна есці!