Среда, 2 декабря 2020

Рэцэпты на Біс: старажытны рэцэпт фінскага паляўнічага

424

Рэцэпт ад ветурача Аляксандра Шышко.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
У арыгінале бярэцца мяса аленя, але можна замяніць на ялавічыну (мякаць) — 2 кг,
каляндра — 4 ч. л.,
базілік — 0,25 ч.л.,
сумесь перцаў — 2 ч.л.,
папрыка — 4 ч.л.,
лаўровы ліст (молаты) —
на смак,
чабор — 1 ч. л.,
часнок — 15 зубкоў,
сметанковае масла —
100 г,
журавіны — 15 ст. л.,
соль (сярэдняга памолу)
— на смак,
цукар — 2 ст. л.,
цыбуля — 1-2 шт. сярэдняга памеру,
віно чырвонае, сухое —
250 мл.

ПРЫГАТАВАННЕ

  1. Цэльны кавалак мяса прамакніце папяровымі ручнікамі і ачысціце ад плёнак.
  2. Ачысціце часнок (12 зубкоў), нарэжце доўгімі кавалачкамі, нашпігуйце ім мяса. Пасаліце і паперчыце, дадайце астатнія прыправы, пастаўце марынавацца ў халоднае месца на 12 гадзін.
  3. Мяса абярніце ў фольгу і пастаўце ў духавую шафу на 1,5 гадзіны пры тэмпературы 180°.
  4. Для падліўкі нарэжце дробна цыбулю, часнок (3 зубкі) тонкімі пласцінкамі, абсмажце на патэльні. Дадайце журавіны (папярэдне іх трэба размяць або раздрабніць у блэндары), базілік, віно, дробку солі, цукар і крышачку чырвонага перцу. Пратушыце 15 мінут.
  5. Фольгу праз паўтары гадзіны разгарніце і гатуйце мяса яшчэ 30 мінут пры 250°.
  6. Падліўку з патэльні здрабніце ў блэндары і прапусціце праз дробнае сіта.
  7. Падавайце мяса з падліўкай. У якасці гарніру да яго добра падыходзяць бульба і грыбы.
    Смачна есці!