Четверг, 20 февраля 2020

Рэцэпты на Біс: салата з фасоляю

426

Рэцэпт ад Святланы Карпыза, спецыяліста па закупках аддзела па адукацыі.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
фасоля чырвоная — 1 слоік (200-250 г),
морква па-карэйску — 200 г,
курынае філе — 1 шт.,
сыр цвёрды — 200 г,
перац балгарскі — 1 шт.,
сухарыкі («Хрусцім») — 1 пачак,
маянэз — 200 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Адварыць курынае філе да гатоўнасці і астудзіць. На вялікую талерку кучкамі выкласці моркву, сухарыкі і фасолю. Саломкай нарэзаць перац, філе, сыр і таксама выкласці на талерку. У цэнтр дабавіць маянэз. Можна ўпрыгожыць зелянінай.
Салата перамешваецца ўжо на стале.
Смачна есці!