Суббота, 15 декабря 2018

Рэцэпты на Біс: салата навагодняя

265

Рэцэпт ад бухгалтара «Миксмебелькомпани» Вольгі Найбіч.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыныя грудкі — 600 г,
свежыя шампіньёны — 400 г,
алей,
цыбуля — 2 шт.,
яйкі — 3 шт.,
малако — 2 ст.л.,
маянэз — 100 г,
воцат — 2 ст.л.,
соль, перац па гусце,
зеляніна, лісце салаты для сервіроўкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Мяса адварыць і нарэзаць на невялікія кавалкі. Цыбулю нарэзаць паўкольцамі, заліць кіпнем і дадаць воцат. Памарынаваць 30 мінут і абсмажыць. Грыбы прамыць, дробна нарэзаць і тушыць да гатоўнасці, да поўнага выпарвання соку ў разагрэтым алеі. Пад канец пасаліць, паперчыць. Яйкі ўзбіць з малаком да аднароднай кансістэнцыі. Амлет пасаліць і падсмажыць з абодвух бакоў да залацістасці. Даць астыць, нарэзаць палоскамі. Злучыць падрыхтаваныя прадукты, заправіць маянэзам, перамяшаць і яшчэ пасаліць пры неабходнасці.
Смачна есці!