Воскресенье, 18 ноября 2018

Наш опрос: где купить лучшие школьные наряды и как сэкономить?

399

Заканчваюцца летнія канікулы, наперадзе — школа. І зноў на лінейку 1 верасня ўсе вучні апрануцца «з іголачкі», а школьныя заплечнікі напоўняцца новымі і прыгожымі школьнымі прыналежнасцямі. Аднак сабраць дзіця ў школу з кожным годам становіцца ўсё складаней. Дзе сёння купіць лепшае школьнае ўбранне і як зэканоміць? Пра гэта журналісты «раёнкі» даведаліся на вуліцах горада.

Інэса:
— Мы імкнёмся закупляцца ў магазінах Брэста. Звычайна едзем за якім-небудзь буйным таварам, а заадно набываем усё неабходнае да школы. Там і выбар большы, і кошты прымальныя. У Пружанах з гэтай мэтай прыйшлося б абысці ўсе гандлёвыя кропкі, і не факт, што нешта падабралі б. Многія знаёмыя ездзяць ва Украіну. Так, там усе тавары значна таннейшыя, аднак якасць іх жадае быць лепшай.

Надзея:
— Я аддаю перавагу таварам з дзяржаўных мага-зінаў. Але ў Пружанах, напрыклад, у «Дзіцячым свеце», на жаль, вельмі маленькі выбар рэчаў. Вось у дачкі рост 164 см, і ў гэтым магазіне нерэальна нешта ёй падабраць. Ні блузкі патрэбнай, ні гольфіка не знайсці. Вымушаны ездзіць у Брэст ці ў Пінск. Там ёсць фірмовыя магазіны «Буслік», якія ў жніўні прапаноўваюць вельмі добрыя зніжкі. Усе выдаткі на дарогу акупляюцца.

Анастасія:
— Што тычыцца школьнай формы, то яе заўсёды купляем толькі ў буйных магазінах Брэста, а то і Мінска. Гарантыя якасці вышэй за ўсё. У буйных гандлёвых сетках цэны цяпер нават меншыя, чым на рынках. Акрамя таго, калі па нейкіх прычынах тавар вам не падыдзе ці ў ім выявіцца брак, то яго заўсёды можна абмяняць. А вось канцылярскія тавары мы купляем на рынку. І цэны «не кусаюцца», і выбар разнастайны.

Кацярына:
— Стараемся наведваць буйныя дзяржаўныя магазі-ны ў дні зніжак. Там вы можаце спакойна, без мітусні ў зручнай кабінцы пад кандыцыянерам памераць вопратку і нават прапанаваць дзіцяці прагуляцца па гандлёвай зале з заплечнікам на спіне, каб ацаніць яго зручнасць. Дарэчы, сёння спадабаўся выбар мадэляў у «Дзіцячым свеце». Раней там было пуставата, а цяпер і па памеры, і па колеры можна падабраць сабе мадэль. І канцылярскія тавары вельмі якасныя. Тыя ж тавары ўкраінскай ці кітайскай вытворчасці не могуць з нашымі параўнацца.

Юлія:
— Маё дзіця ідзе не ў школу, а ў дзіцячы садок, праўда, спіс неабходных рэчаў, як вы разумееце, не карацейшы за «школьны». Вось на міні-рынку ўжо купілі спартыўныя шорцікі і маечку. Значна танней, чым у «Дзіцячым свеце». А вось за алоўкамі і сшыткамі пайду ў кіёск «Саюздруку». Там тыя ж беларускія тавары, што і ва ўнівермагу, але з меншымі гандлёвымі нацэнкамі.

Жанна Васільеўна:
— Неабходныя школьныя прыналежнасці я заўсёды купляю ў прыватным магазіне на міні-рынку. Побач, у салоне «Світанак», набываю дзецям ніжнюю бялізну: і кошт задавальняе, і якасць. Калі напісана, што бавоўны 100%, то так і будзе. Калі нам патрэбны абутак або спартыўны касцюм, то іду ў нядзелю на цэнтральны рынак. Там усё-такі танней, чым у магазі-нах. Ва ўнівермагу я купляю толькі шкарпэткі брэсцкай вытворчасці.

Лера:
— Вопратку і абутак для мяне мае бацькі купляюць толькі ў дзяржаўных магазінах, таму што глядзяць, перш за ўсё, на якасць, а не на кошт. Мама, калі мае на ўвазе той жа абутак з рынку, любіць паўтараць: «Мы не такія багатыя, каб купляць танныя рэчы». Тое ж самае тычыцца і алоўкаў, і ручак, і іншай драбязы. Усё можна набыць у бліжэйшым кіёску «Саюздруку». Навошта яшчэ кудысьці ехаць дзеля алоўкаў?

Святлана:
— У мяне два школьнікі. А гэта значыць, што кожны год нас, бацькоў, чакаюць немалыя выдаткі на іх поўную экіпіроўку. Таму самае неабходнае (касцюмы, абутак і заплечнікі) мы купляем на рынку ў Гродне (дзякуючы больш нізкім цэнам, чым у Пружанах, дарога з лёгкасцю акупляецца). А за канцылярскім наборам можам з’ездзіць ва Украіну: там уся гэтая дробязь: сшыткі, фарбы, алоўкі — значна таннейшая, чым у нас. Паехалі б нават і ў Польшчу. Там, сябры кажуць, яшчэ танней. Ды, на жаль, візы няма.

Ірына Іванаўна:
— Мае школьнікі ўжо даўно выраслі. Але мы заўсёды закупляліся ў нашым універмагу. Праўда, пры магчымасці стараліся наведваць дзяржаўныя магазіны і ў іншых гарадах вобласці — у Кобрыне, Пінску, Брэсце. Добрая форма, дарэчы, прадавалася ў Гродне на рынку. Там былі разнастайныя мадэлі і прымальныя цэны. А вось абутак, практычны, зручны, набывалі і набываем толькі ў дзяржаўных магазінах. Здароўе куды больш каштоўнае, чым грошы.
Думкамі цікавілася Алена Зялевіч, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *