Среда, 19 сентября 2018

Больше двух десятков уголовных дел возбуждено на жителя Гродненской области. Молодой человек обманывал и пружанцев

412

Як паведаміла начальнік РАСК Н.У.Гурская, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 5 крымінальных спраў.
Больш за два дзясяткі крымінальных спраў ужо ўзбуджана супрацоўнікамі РАСК у дачыненні да 25-гадовага жыхара суседняй Гродзеншчыны. Ахвярамі махлярскіх дзеянняў вёрткага маладога чалавека сталі больш за два дзясяткі жыхароў Пружаншчыны, на якіх ён падманным шляхам афармляў у магазінах растэрміноўку на дарагія тэхніку і іншыя рэчы. Але разлічвацца па дагаворных абавязках ён нават і не збіраўся. З улікам такой колькасці пацярпелых у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт.209 (ч.3), згодна з якой максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Да слова, раней малады чалавек быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за махлярства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *