Понедельник, 20 мая 2024

Здоровое сердце — это здорово!

1 010

Абласны праект «Здаровае сэрца — заклад поспеху!», ініцыятарам якога выступіў намеснік старшыні аблвыканкама Алег Вялічка, стартаваў на Брэстчыне яшчэ ў сакавіку. Лакальную акцыю па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў падхапілі і на Пружаншчыне: у працоўных калектывах і грамадскіх месцах раёна ўжо поўным ходам праходзяць дыягнастычныя даследаванні жадаючых.

«Мэта праекта, — гаворыць інструктар-валеолаг Пружанскай ЦРБ Алена Крачко, — зніжэнне фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Яны з’яўляюцца асноўнай прычынай заўчаснай смерці ў краіне, у іх ліку — і хваробы кровазвароту. Акрамя таго, магчыма, пры ўдзеле медыкаў работнікам арганізацый і прадпрыемстваў будуць забяспечаны зберагаючыя здароўе ўмовы».

Адным з першых аб’ектаў, куды наведаліся людзі ў белых халатах, стала ААТ «Пружанскі малочны камбінат» — адно з буйнейшых горадаўтвараючых прадпрыемстваў. За пару гадзін тут прайшло абследаванне амаль сорак чалавек. Не адыходзячы далёка ад свайго працоўнага месца, работнікі прадпрыемства змаглі памераць артэрыяльны ціск, вызначыць узровень глюкозы і халестэрыну ў крыві, зрабіць электракардыяграму і па да-дзеных выніках атрымаць урачэбныя рэкамендацыі.

Падобнае мерапрыемства дазволіла вызначыць рызыку развіцця верагодных ускладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў у бліжэйшыя 10 гадоў, пры неабходнасці накіраваць пацыентаў для пазачарговага абследавання ў спецыялізаваныя медустановы. Акрамя таго, работнікі атрымалі кваліфікаванае кансультаванне па пытаннях здаровага ладу жыцця і карэкцыі фактараў рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэты агляд паказаў, што  18 чалавек з ліку агледжаных прыйшлі на работу з павышаным ціскам. Шасцёра работнікаў былі накіраваны на дадатковае абследаванне сэрца.

Як плануецца, у перыяд правядзення акцыі — яна, дарэчы, фінішуе толькі ў снежні — у поле зроку медыкаў  трапіць больш за дзясятак працоўных калектываў. 

Марына ВАКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *