Четверг, 20 сентября 2018

Рынок будет жить по-новому?

1 775

Гарадскі рынак у першыя выхадныя бягучага года здзівіў пакупнікоў пустымі гандлёвымі месцамі: на пляцоўцы, раней занятай палаткамі з рэчамі, ляжыць некрануты снег. Як высветлілася,з першага студзеня ў адпачынак вырашылі пайсці звыш 60 індывідуальных прадпрымальнікаў, прычым такіх масавых канікулаў раней не назіралася.Пустой рынок 2

Асноўная прычына такой сітуацыі — заканчэнне чарговага мараторыя на дзеянне нормаў Указа №222 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».16

Нагадаем, што дакумент быў падпісаны ў маі 2014 года, але, улічваючы звароты прадстаўнікоў малога бізнэсу, яго ўступленне ў сілу некалькі разоў адкладвалася, каб даць магчымасць рэалізаваць астаткі тавараў па ранейшых правілах. Справа ў тым, што ад індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем прадукцыяй лёгкай прамысловасці, у 2016 годзе патрабуецца наяўнасць сертыфіката і дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў.

У чым выгада дзяржавы?

Мы пацікавіліся меркаваннямі некалькіх індывідуальных прадпрымальнікаў, якія вырашылі пайсці на вымушаныя канікулы.

Практычна ўсе як асноўную прычыну называюць неабходнасць мець сертыфікат на рэалізуемую прадукцыю.

Многія набываюць тавар у Расійскай Федэрацыі, дзе заканадаўства або менш строгае, або выкананне патрабаванняў не так пільна кантралюецца. У выніку атрымаць сертыфікат у шэрагу выпадках вельмі складана. Па-другое, каштуе такая папера вельмі дорага, паводле слоў ІП, да тысячы долараў ЗША. А значыць, такія выдаткі тым, хто рэалізуе невялікія партыі недарагога тавару, акупіць магчыма толькі пры ўмове значнага павелічэння цэн. Варта адзначыць, што не заўсёды ёсць упэўненасць  і ў праўдзівасці атрыманага дакумента: падробка такіх папер — звыклая з’ява.

На думку прадстаўнікоў малога бізнэсу, у будучым магчымы тры варыянты развіцця падзей. Першы — калі індывідуальныя прадпрымальнікі вымушаны будуць адмовіцца ад сваёй дзейнасці або перакваліфікавацца на іншыя групы тавараў. Пэўнае пацвярджэнне такога прагнозу мы ўжо назіраем на прыкладзе пустога гарадскога рынку і змянення асартыменту ў некаторых прыватных магазінах. Гэта пагражае змяншэннем выплат ад дзейнасці ІП у бюджэт.

Другі варыянт: прадпрымальнікі пяройдуць на новыя правілы, з-за чаго ўзнімуць цэны, што негатыўна адаб’ецца зноў жа на кашальках пакупнікоў. Пры гэтым бюджэт можа і не атрымаць выгады, бо многія сёння плацяць фіксаваны падатак.

І трэці — ІП вярнуцца да практыкі 90-х гадоў, калі панаваў «чорны рынак»: людзі гандлявалі падпольна, без рэгістрацыі, даволі часта можна было сустрэць у вёсках аўтамабілі, багажнікі якіх станавіліся прылаўкамі. Відавочна, што неафіцыйны гандаль зноў жа не прадугледжвае выплат падаткаў.

Усе складанасці вырашальныя

Такое меркаванне выказвае начальнік раённай інспекцыі па падатках і зборах Р.М.Кадзешка.

І ў якасці прыкладу прыводзіць меркаванне аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў, які ў ліпені мінулага года сцвярджаў, што працаваць з дакументамі на набыццё тавару проста немагчыма.

— Нядаўна ён зноў адкрыў свой магазін, бо мае ўсе неабходныя дакументы,— расказвае Раіса Мікалаеўна.— Як высветлілася, ён знайшоў адэкватных пастаўшчыкоў і ў Расіі, і цяпер спакойна прывозіць тавар на рэалізацыю.

Пацвярджэннем такой высновы можна лічыць і статыстыку: з 350 чалавек, якія займаюцца гандлем, 290 ужо працуюць па новых правілах, не вырашыла сваіх праблем прыкладна пятая частка ад агульнай колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Прычым часу на гэта хапала: амаль два гады было адведзена на рэалізацыю астаткаў тавараў і пошук афіцыйных пастаўшчыкоў прадукцыі лёгкай прамысловасці за мяжой Беларусі.

Начальнік падатковай інспекцыі раёна выказала свае варыянты развіцця падзей у будучым. Напрыклад, зніжэння асартыменту яна не прагназуе, бо асноўная частка прадпрымальнікаў застаецца на рынку і ніхто не збіраецца спыняць сваю дзейнасць. Так, такія масавыя канікулы трывожаць, але іх нельга назваць дэмаршам, бо, хутчэй за ўсё, ІП узялі паўзу для вырашэння пытання. Пры гэтым Раіса Мікалаеўна спадзяецца, што напрыканцы месяца сітуацыя выправіцца і многія вернуцца з вымушаных адпачынкаў.

Ці варта чакаць павышэння цэн? Хутчэй за ўсё, трэба чакаць паляпшэння ўзроўню абслугоўвання наведвальнікаў, прадастаўлення ім больш зручнасцей у выбары асартыменту,  з’яўлення прадукцыі лепшай якасці.

Р.М.Кадзешка ўпэўнена, што апасацца прадпрымальнікам карных мер не варта, бо за ўсю гісторыю дзейнасці раённай падатковай інспекцыі строгіх пакаранняў не выносілася, тавар не канфіскоўваўся, а магазіны не закрываліся. Так, памылкі выяўляліся, але разам з прадпрымальнікамі інспектары прымалі ўсе намаганні па іх выпраўленні і выключэнні ўзнікнення ў будучым. Таму і цяпер ніякіх змяненняў у супрацоўніцтве Раіса Мікалаеўна не прагназуе: галоўнае, каб людзі мелі магчымасць працаваць, атрымліваць даходы і ўсё гэта — у прававым полі.

У любым выпадку сітуацыя павінна хутка вырашыцца. Тым больш, што зацікаўленасць да абмеркавання шляхоў пошуку агульных інтарэсаў з малым бізнэсам выказалі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі падчас прадпрымальніцкага форуму на пачатку гэтага тыдня: было вырашана стварыць дыскусійную пляцоўку па абмеркаванні пажаданняў усіх бакоў.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

  • Виталь

    кроме убогого тряпья в пружанах сейчас ничего не купить. зп 100-200 баксаУ. стабильнасць )))) вот только печально все это.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Да, но тряпье было убогим и раньше. Не зря же толпами ездили в соседнюю Березу, Кобрин, Брест, Гродно и т.д.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *