Понедельник, 19 февраля 2018

Пружанские юные борцы и таэквандисты снова с наградами

945

У выхадныя ў Баранавічах прайшоў турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы птушкафабрыкі «Дружба». Звыш 150 спарстменаў прынялі ў ім удзел.борьба дек

Удала выступілі і пружанцы — выхаванцы Антона Кемава. У вагавай катэгорыі 35 кг першае месца заняў Андрэй Фядун. Кірыл Станкевіч (38кг) і Кірыл Чатырбок (32 кг) сталі другімі.  Дзяніс Юркшайціс (66 кг) і Улад Бондар (73 кг) занялі трэція месцы.

Нагадваем, што прыём у секцыю працягваецца. Усе даведкі ў трэнера па нумары 8-029-247-82-99.

***

Нядрэнна выступілі і пружанскія таэквандысты, якія займаюцца ў Віталя Мадзяліцы. 4-6 снежня ў Жлобіне праходзіў Кубак Рэспублікі Беларусь па таэквандо. Два пружанскіх юніёры Мікіта Кунда і Ула-дзіслаў Стрэха заваявалі сярэбраныя медалі.IMG_2936

А 9 снежня ў Брэсцкай ДЮСШАР прайшоў турнір, прысвечаны 80-годдзю стварэння фізкультурна-аздараўленчага таварыства прафсаюзаў. Пружанцы Раман Серы, Глеб Сударыкаў, Павел Бралко занялі першыя месцы ў сваіх катэгорыях. Раман Гарнеўскі, а таксама дзяўчынкі Агата Гук і Валерыя Бойдзіч сталі другімі. Трэція месцы заваявалі Максім Казлоўскі і Аляксей Кот.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *