Воскресенье, 20 мая 2018

Около 300 картин было создано во время международного пленэра художников-передвижников

1 209

Падвядзенне вынікаў пленэру мастакоў-перадвіжнікаў, які прайшоў на Пружаншчыне да 140-й гадавіны з дня нараджэння вядомага мастака Станіслава Жукоўскага, ператварылася ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” у грандыёзнае мерапрыемства.Падарунак_Сядзіба Жураўлінае_ Кліменкова Алена_Масква

Нагадаем, што ў пленэры, які наогул праводзіўся ў Беларусі ўпершыню, прынялі ўдзел дваццаць мастакоў і музыкантаў не толькі з нашай краіны, але і з Расіі і Узбекістана. Напрацягу двух тыдняў яны тварылі ў ваколіцах сядзібы “Жураўлінае”, што ў Вялікім Сяле, і вёскі Стараволя. Дарэчы, расійская мастачка Алена Вяземская малявала выключна старавольскія пейзажы. Яе творчасць адзначалася, як надзвычай плённая. Узрушаная мясцовымі краявідамі і гасціннасцю не менш творчай асобы, жыхаркі Стараволі В.М.Слабады, у якой спынілася, яна намалявала ажно 48 работ! А кампазітар і паэтэса з Санкт-Пецярбурга Святлана Дольчэ нават прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія праводзіліся ў Пружанах да Дня Незалежнасці.Журы за працай Изображение 248

Дзякуючы падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у прыватнасці, яго начальніка  К.І.Панімаша, мастакі мелі магчымасць убачыць і адлюстраваць у сваіх карцінах не толькі адметныя мясціны нашага раёна, але і Беларусі. Яны наведалі сядзібу Трамбіцкіх у п.Інтэрнацыянальны, в.Стойлы, імправізаваны музей на падворку гараджаніна Аляксея Радзівончыка, Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, Нясвіжскі замак. Асабліва ўражанымі засталіся ад замка Сапегаў і Ружанскага касцёла, экскурсію па якім правёў ксёндз Януш. І гэта, як і гасціннае размяшчэнне замежных гасцей, дзякуючы падтрымцы дырэктара аграрна-тэхнічнага каледжа С.М.Козела, бясспрэчна, паўплывала на творчасць мастакоў, якія стварылі каля трохсот работ.

На падвядзенне вынікаў пленэра прыехаў старшыня “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХІ стагоддзе” Валерый Выбаржанін. Ён уручыў удзельнікам пленэра сертыфікаты. Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы ў намінацыях “Архітэктурны пейзаж”, “Інтэр’ер” і “Пейзаж”, якімі сталі Вольга Лісенкова (Масква), Ліяна Альмяшава (Ташкент), Ігар Раманчук (Брэст). Удзячныя госці ўручылі карціну намесніку старшыні райвыканкама М.П.Кудраўцу.

Варта адзначыць, што 80 лепшых карцін, напісаных падчас пленэру, складуць перасоўную выставу, якая, вандруючы па свеце, раскажа пра нашу Пружаншчыну. Яшчэ 20 работ мастакі падарылі ў фонд будучага музея Станіслава Жукоўскага, які плануе адкрыць арганізатар пленэру і гаспадыня сядзібы “Жураўлінае” Святлана Машкала. Таксама свае карціны мастакі перадалі музею “Пружанскі палацык”, музеям у Нясвіжскім і Ружанскім палацах.

 На здымку: журы за работай.

Галина Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *