Суббота, 26 мая 2018

Семидесятилетние ученики поздравили свою девяностолетнюю учительницу

823

Жыхарка в.Гарадняны Валянціна Васільеўна Крац адзначыла сваё 90-годдзе. Пра падзею паведамілі ў рэдакцыю былыя, цяпер ужо сямідзесяцігадовыя, яе вучні, якія памятаюць і дагэтуль цэняць навуку жыцця, якой вучыла іх першая настаўніца.IMG_7016

На працу ў Гараднянскую пачатковую школу яна прыйшла ў далёкім 1947 годзе. Дзяцей тады было шмат, школа працавала ў дзве змены,  таму, акрамя Валянціны Васільеўны, вялі ўрокі іншыя настаўнікі пачатковых класаў. Вернай гэтай школцы настаўніца заставалася ажно да самага яе закрыцця, а ў сямідзясятыя гады вымушана была змяніць месца працы і прадоўжыла настаўнічаць у Слабодскай СШ. Ажно да выхаду на заслужаны адпачынак у 1980 годзе выкладала там беларускую мову і літаратуру.

— Дастукацца да вучня, захапіць яго сваім прадметам, каб навучыць, — кажа былая настаўніца, — я заўсёды імкнулася добрым словам. Я любіла дзяцей.

Праўда, як успамінаў адзін яе былы вучань, былі выключэнні. Аднойчы, з-за таго, што ён праігнараваў ўсе  словы Валянціны Васільеўны, тая, каб звярнуць на сябе ўвагу, схамянула хлопца за плечы. Але ён на ўсё сваё жыццё запомніў не гэты выпадак, а… пах малака ад рук  настаўніцы.IMG_7011

Яна спраўлялася са сваімі абавязкамі не толькі ў школе. Разам з мужам трымалі немалую гаспадарку: каровы, свінні, куры. Працавалі на зямлі, заўсёды ў парадку ўтрымлівалі свой дом і падворак. А яшчэ – уласныя дзеці… Аднавяскоўцы прызвычаіліся бачыць Валянціну Васільеўну выключна на веласіпедзе. Менавіта так, з раніцы ўправіўшыся па гаспадарцы, яна дабіралася ў школу. І гэтак – десяцігоддзямі:  дагледзеўшы ўласных дзяцей, яна спяшалася да чужых, каб аддаць і ім частку сваёй душы, каб навучыць.

Цяпер у вёсцы цяжка знайсці чалавека, якога б не вучыла ў школе Валянціна Васільеўна. Яна па-ранейшаму сябруе з усімі і, як раней, імкнецца адпавядаць таму высокаму статусу, які меў савецкі настаўнік. З ёй лічацца, яе паважаюць. Таму, акрамя віншаванняў ад сем’яў сына і дачкі, унукаў і праўнучак, пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця яна прымала ад былых сваіх калег і вучняў. Павіншаваць юбілярку прыехала і работніца Пружанскага сельвыканкама Н.А.Касцючэнка. Такую пашану В.В.Крац заслужыла сваёй працай і адносінамі да людзей.

На здымку: разам з сям’ёй; віншуе Н.А. Касцючэнка.

Галіна Каляда. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *