Воскресенье, 24 июня 2018

В Пружанской ЦРБ выбрали лучших медсестер

1 782

У Пружанскай ЦРБ прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня медыцынскай сястры, якое грамадства адзначала напярэдадні.12май2015_4139

Хочацца адзначыць, што ў сучаснай медыцыне сястрынская справа з’яўляецца яе важнай складаемай часткай. Што тычыцца канкрэтна Пружанскай раённай сістэмы аховы здароўя, то сёння ў ёй працуюць 465 спецыялістаў з сярэдняй медадукацыяй, з іх 83% маюць кваліфікацыйныя катэгорыі. Гэты дастаткова высокі ўзровень іх прафесійнай падрыхтоўкі дазваляе забяспечыць належны догляд  пацыентаў, выкананне абавязкаў на ўзроўні, які адпавядае патрабаванням сусветнай і айчыннай медыцыны.12май2015_4115 12май2015_4131

Хто з нашых медсясцёр заслугоўвае асаблівага прызнання за сваю нялёгкую справу, вызначыў конкурс «Лепшы па прафесіі». Для канкурсантак падрыхтавалі чатыры заданні, з дапамогай якіх раскрываліся не толькі іх прафесійныя якасці. Першае — візітоўка, у якім удзельніцам трэба было расказаць пра сябе, калектыў і сваё бачанне абранай прафесіі. Падчас іншых заданняў правяраліся як веды, так і практычныя навыкі медсёстраў. Удзельніцам нават давялося праявіць свае кулінарныя здольнасці: падрыхтаваныя дома стравы павінны былі адпавядаць патрабаванням здаровага харчавання.12май2015_4098 12май2015_4112

У выніку ўпартай барацьбы лепшай аказалася медсястра хірургічнага аддзялення Пружанскай ЦРБ Кацярына Туньчык. Другое месца заваявала яе калега з таго ж аддзялення Кацярына Бурдук. Ганна Куксюк, медсястра Ліноўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, стала трэцяй. Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя выплаты, а памятныя сувеніры ад прафсаюзнай арганізацыі — усе ўдзельнікі конкурсу.12май2015_4136

Таісія Барылка, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскай ЦРБ.

 На здымках: галоўны ўрач ЦРБ А.М.Дараневіч  і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Т.М.Барылка ўручаюць узнагароды пераможцам; злева направа — Кацярына Бурдук, Кацярына Туньчык і Ганна Куксюк.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *