Вторник, 20 октября 2020

ФК «Пружаны» после годового перерыва снова участвует в чемпионате области

1 333

Стартаваў чэмпіянат Брэсцкай вобласці па футболе. Пасля гадавога перапынку ў ім бярэ ўдзел ФК «Пружаны». Аб камплектаванні каманды і задачах на сёлетні сезон гутарка карэспандэнта з галоўным трэнерам Ю.М.Цюшкевічам.22май2015_6483

— Юрый Мікалаевіч, якая задача на сезон пастаўлена перад камандай?

— Галоўнае на сёлетні сезон — стварэнне баяздольнага калектыву. Каманда ў нас новая, таму будзем рухацца наперад і набірацца вопыту ад гульні да гульні. Канечне, хочацца ўзняцца ў турнірнай табліцы як мага вышэй ужо сёлета.

— А па якім прынцыпе ішло камплектаванне каманды?

— Па прынцыпе адбору мацнейшых футбалістаў, якія добра вядомы мне. Паколькі каманды Бярозы і Івацэвічаў сёлета не ўдзельнічаюць у чэмпіянаце вобласці, то асобных футбалістаў мы вырашылі заявіць за нашу каманду. Ёсць у складзе футбалісты з Кобрына і Пружан. Дарэчы, у заявачным спісе налічваецца дзевяць пружанскіх футбалістаў. Усе яны маладыя, і мы даем ім шанц замацавацца ў асноўным складзе, выпускаючы на замену.

— Вы асабіста  пры-хільнік відовішчнага атакуючага футбола ці аддаеце перавагу гульні ад абароны?

— Тут усё залежыць ад саперніка. Часам можна гуляць і першым нумарам, а часам даводзіцца паказваць закрыты футбол. Для мяне галоўнае — дабіцца неабходнага выніку.

— Каго Вы лічыце самымі верагоднымі прэтэндэнтамі на чэмпіёнскі тытул у сёлетнім сезоне?

— Думаю, гэта мінулагодні чэмпіён — каманда «Брэстжылбуд». За самыя высокія месцы могуць пазмагацца таксама ФК «Маларыта» і ФК «Ганцавічы».

— Юрый Мікалаевіч, як паказвае практыка, нават каманды вышэйшай лігі чэмпіянату рэспублікі сёлета маюць вялікія фінансавыя цяжкасці. А як абстаяць справы ў нас?

— Гэта таксама самае балючае пытанне і для нашай каманды. Ёсць праблемы з набыццём неабходнага спортінвентара і формы. Вялікую дапамогу камандзе аказвае ў фінансавым плане і вырашэнні арганізацыйных пытанняў прадпрымальнік Мікалай Папко.

— Футбол пры пустых трыбунах — гэта не футбол. Як прывабіць балельшчыкаў на стадыён?

— У ідэале хацелася б, каб кожны футбольны матч у Пружанах стаў сапраўдным святам для прыхільнікаў каманды. Каб іграў духавы аркестр, працавала кропка грамадскага харчавання, праводзіліся конкурсы сярод балельшчыкаў… Але я перакананы, калі каманда будзе паказваць відовішчную, самаадданую гульню, балельшчык пойдзе на стадыён.

Гутарыў Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *